СУНАСТКА ж. Нелюдзімка. Не пускаюць [Аўгеня i Taрэся] 3 рук суседскіх валасоў, Толькі зрэдку прагукаюць, Kaлі трапна адшукаюць Забіяцкіх пару слоў. — Сунастка! — Капач! — Мешалка! Квач! За дождж. СУПАР, СУПАРАТ, СУПОРАТ м. Той, хто імкнецца перамагчы каго-н., дабіваючыся адной i той жа мэты; супраціўнік...абураны Анатоль падскочыў з памяцельнікам i разбіў гэты збан у руках шчаслівага cynapa. Цені мінулага. — Вы не так мяне зразумелі, — заўважыў Лабановіч. — Калега — мой cynapam зусім другога парадку. На ростанях. Завабілі i Васіля Аўгініны вочы. Мартынава сэрца забіла трывогу. Васіль — cynopam небяспечны. Мартын — бабыль. Дрыгва. Супарат м. 'упарты чалавек' (Касц. MACM; Насовіч); супорь м. сапернік' (Насовіч). Параўн. укр. cynop 'супраціўленне, варожасць'; супорнык 'супраціўнік, сапернік'. СУПАРОТ м. Пра тое, што мае перавагу над чым-н. Яны [пракламацыі] былі цікавы не толькі сваім зместам, але i формат тых каракуль, якімі гэты змест быў запісан. У гэтым сэнсе вычварнасць C. Самахвала.. была разнастайна} замыславата i не мела сабе супаротаў. Васемнаццатая гадавіна. СУПАЧЫЦЬ зак. Адпачыць. A забаляць ногі, сядуць [цётка Тарэса i Юрка] на беразе крынічкі супачыць i крыху пасілкавацца. Сірата Юрка. Супачыць зак. адпачыць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СУПОРАТ гл. СУПАР СУПЯРЭЧНІК м. Той, хто пярэчыць каму-н. Мікіта Тарпак, вылажыўшы ўсе доказы за заўтрашні дзет i ніколечкі не зрушыўшы станоўкасці поглядаў сваіх супярэчнікаў, плюнуў, сярдзіта павярнуўся i пайшоў да свайго двара. На ростанях. Супярэчыць незак. супярэчыць' (Касц., Мсцісл. Бялькевіч). СУСКЛОНЬ Ж.: НА СУСКЛОНІ АПОШНІХ ДЗЁН Пад старасць, на старасці год. I кроў старога дзеда чырвонымі капелькамі падала на снег, i слёзы, як раса перад захадам сонца, апошні раз выступілі на яго сухіх вачах на сусклоні апошніх дзён яго э/сыцця... Бунт
Дадатковыя словы
сўпарат, сўпорь, эісыцця
9 👁