Сці'сла прысл. 'ашчадна, эканомна' (Гродз. Цыхун); сцисло прысл. 'скупа, не марнатраўна, ашчадна' (Hacoвіч); сцісклівы прым. 'ашчадны, скупаваты' (Смарг. СПЗБ); сцісклы прым. ашчадны' (Паст. СПЗБ); эканомны' (Лоеў. Янкова); сщ'слы прым. скупы' (Дзярж. МСММГ, 1974); 'эканомны, скупы' (Мядз. Нар. словатв., c. 14). Параўн. польск. ścisly строгі', ściśle дакладна'. СЦІШНА прысл. Жудасна, жахліва; вусцішна. Хлопцу сцішна i маркотна. Ноч глыбее, поўнач скора.. Сымонмузыка. Страшнавата, сцішна ўночы... Нібы ходзіць хтосъ, шалпоча, Пустым смехам дзесь рагоча... Там жа. СЦІШНЫ прым. Вельмі ціхі. Ўсю ноч, ад рэчкі i na Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны i таемны I разам страшны i прыемны. Новая зямля. СЦЯМНА-ЗЯЛЁНЫ прым. Цемнавата-зялёны. А лёд, бы мур сцямна-зялёны, чуцъ пасярэдзіне падняты, Ляжыцъ цяжэрны i зацяты.. Новая зямля. сцяты прым. Абрывісты; стромкі. Дзяўча бязвольна, без панукі Уніз з ім коціцца ў лукі, Пад сцяты спад крутых ганоў. На шляхах волі. СЧАВІЦЬ зак. Сціснуць. З 'еўшы першы кусок, ён ІДурмашкін] зноў счавіў губамі канец абаранка, губамі перадаў яго ў зубы.. Цені мінулага. СЫМБАЛЬ м. Сімвал. Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле душы паэта,.. То — струн дрыгучых заміранне, Натхненнай песні жаль сардэчны, Жыцця i смерці — сымбаль вечны! Новая зямля. СЫРАСУШКА ж. Збудаванне, дзе сушылі сыры. Не так даўно расце сядзіба, A паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыба, Дзе ўтульнасць знойдзеш i спакой; Гумно, свіронак i адрынка. Блішчыць на хаце белы дах, Антона тоне ў небясах, A сырасушка, як дзяўчынка. Рыбакова хата. СЫТАЎКА ж. Сітаўка. На стрэхах бегаюцъ шустрыя беларудыя сытаўкі, трасуць сваімі доўгімі хвастамі. Прылёт птушак. Сытаўка ж. 'сытаўка, птушка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сітка ж. 'птушка сітаўка, пліска' (Гл. Янкоўскі, 1959); сытка ж. пліска' (Старадарож. Hap. сл., c. 21), сытка, сытоўка ж. пліска' (Калінк., Пух., Старадарож. СПЗБ
Дадатковыя словы
сцісла, сщслы
8 👁