Старонка 235
◀ / 289 ▶
Стаццё н. 'незвычайнае здарэнне, якое стрымлівае нейкую справу' (Насовіч). СТОПЕНЬ м. Ступень. Пасля гэтай замешкі чарка ўжо не ведала спакою. Курульчук праз паўгадзіны зачаў сваю песню, адну з тых, якія ён ведаў і спяваў, дайшоўшы да пэўнага стопню.. На ростанях. Стопень м. 'ступень' (Насовіч). Параўн. польск. stopień 'ступень, узровень'. СТРАЖНІЦА ж. Пагранічная застава. Шуміць тут бой, як навальніца, А збоку дзесць «ура» плыве.. Прайшлі яшчэ хвіліны дзве, І змята панская стражніца. Рыбакова хата. Стражніца ж. 'застава (на граніцы)', 'будынак для каравула' (Віл. СПЗБ). Параўн. польск. strażnica 'вартаўнічая вышка, застава'. СТРАХЛІВЫ прым. Які выклікае пачуццё страху. А лес пануры і страхлівы. Новая зямля. Страхліва прысл. 'палахліва' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СТРАЧВАЦЦА незак. Губляцца ад нечаканасці. А як надарыцца часамі Табе, вандруючы лясамі, Найсці на неруш, дзе ніколі Ніякай Тэклі, ні Аўдолі Нага ні разу не ступала І вока іх не зазірала! Зірнеш і страчваешся ты: Сядзяць грыбы, як капыты, І, разгарнуўшы парасоны, Глядзяць бы нейкія персоны.. Новая зямля. СТРУМАНТ м., зб. Набор прылад для якой-н. работы; інструмент. Ідзе упрочкі ўсё з халупы: Данілаў струмант і варштат, Гаршкі і міскі, збан і ступа І чыгунок для парасят. Рыбакова хата. Струмант м. 'інструмент' (Віл., Лід. СПЗБ; Астр. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік); струмент м. 'інструмент' (Лоеў. Янкова); струмэнт м. 'сталярскія прылады' (Брэсц., Жаб. ДСБ); струментъ м. 'рамесніцкія прылады' (Насовіч). СТРЫБАЛКІ мн., экспр. Лыткі, ногі. Аж бразджаць у цешчы пяты, Проста пыл курыць з-пад ног, Цягне борану па полі, Толькі стрыбалкі мігцяць. Зяць. Стрыбалкі мн., экспр. 'тонкія ногі' (Стаўб. З нар. слоўн., с. 82). Параўн. укр. стрибати 'скакаць', стрибкий 'які любіць скакаць'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶