СТАНОЎКА прысл. Рашуча, цвёрда, без хістання. Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся! Новая зямля.
Становный прым. 'пастаянны, устаноўлены назаўсёды' (Насовіч). Параўн. польск. stanowczo 'рашуча'.
СТАНОЎКАСЦЬ ж. Стойкасць. Мікіта Тарпак, вылажыўшы ўсе доказы за заўтрашні дзень і ніколечкі не зрушыўшы станоўкасці поглядаў сваіх супярэчнікаў, плюнуў, сярдзіта павярнуўся і пайшоў да свайго двара. На ростанях.
СТАРЫНКА ж. Пра тое, што зроблена даўно. Стрэльба-паядынка І труба-старынка, Спрытна, выгінаста, Зроблена з лясіны. Сымон-музыка.
СТАРЫЧЫНА, СТАРЭЧЫНА м. Стары чалавек. Гэта быў каржакаваты, крэпкі і ўвішны яшчэ старычына з доўгім чырвоным носам і вострымі, пранізлівымі вачамі. На ростанях. Дык так, старэчына, дыбай! Самому сабе.
Староцё н. 'стары чалавек' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); старычок м. 'дзядок, старэнькі чалавек' (Мсцісл. Бялькевіч).
СТАЎПЕЦ м. Драўляны папярочны брусок у граблях, у які замацоўваюцца зубы. Схаваўшыся ў каноплях са сваім штабам, ён [Ванька Кудлаты] узяў стаўпец ад грабель, выбіў з яго некалькі зубоў і ў гэтыя дзіркі засаджваў кулі, каб лягчэй іх дастаць. Ванька Кудлаты.
Стаўпец м. 'брусок у граблях' (Браг. Нар. словатв., с. 130); 'стаўпец' (Астр., Бар., Барыс., Ганц., Гродз., Дзятл., Лід., Люб., Маладз., Слон., Слуц., Старадарож., Чэрв. СПЗБ); 'папярочная планка грабель' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); 'частка грабель, у якую насаджваюць зубы' (Старадарож. Нар. сл., с. 21); 'брусок у граблях, куды ўстаўляюцца зубы' (Стаўб. З нар. слоўн., с. 82); ступец м. 'папярочная планка ў граблях, у якую набіваюцца зубы' (Свісл. Шаталава).
СТАЦЦЁ н., зб. Розныя бакі жыцця і дзейнасці чалавека. Уважны «госць» яго, шляхетны, З усімі роўны і прыветны, Да сэрца блізка ўсё прымаў І ўсім цікавіўся: звычаем, Укладам, працаю, жыццём І іншым нашынскім стаццём, І нашай песняю, і краем, І нават нашым Мікалаем, Нядобрай памяці царом. На шляхах волі.
81 👁