Стаццё н. 'незвычайнае здарэнне, якое стрымлівае нейкую справу' (Насовіч). СТОПЕНЬ м. Ступень. Пасля гэтай замешкі чарка ўжо не ведала спакою. Курульчук праз паўгадзіны зачаў сваю песню, адну з тых, якія ён ведаў i спяваў, дайшоўшы да пэўнага стопню.. На ростанях. Стопень м. ступень' (Насовіч). Параўн. польск. stopień 'ступень, узровень'. СТРАЖНІЦА ж. Пагранічная застава. Шуміць тут бой, як навальніца, А збоку дзесцъ «ура» плыве.. Прайшлі яшчэ хвіліны дзве, I змята панская стражніца. Рыбакова хата. Стражніца ж. 'застава (на граніцы)', 'будынак для каравула' (Віл. СПЗБ). Параўн. польск. straźnica 'вартаўнічая вышка, застава'. СТРАХЛІВЫ прым. Які выклікае пачуццё страху. А лес пануры i страхлівы. Новая зямля. Страхлі'ва прысл. палахліва' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СТРАЧВАЦЦА незак. Губляцца ад нечаканасці. А як надарыцца часамі Табе, вандруючы лясамі, Найсці на неруш, дзе ніколі Ніякай Тэклі, ні Аўдолі Нага ні разу не ступала I вока іх не зазірала! Зірнеш i страчваешся ты: Сядзяцъ грыбы, як капыты, /, разгарнуўшы парасоны, Глядзяцъ бы нейкія персоны.. Новая зямля. СТРУМАНТ м., зб. Набор прылад для якой-н. работы; інструмент. Ідзе упрочкі ўсё з халупы: Данілаў с тру мант i варштат, Гаршкі i міскі, збан i ступа / чыгунок для napaсят. Рыбакова хата. Струмантж. Инструмент' (Віл., Лід. СПЗБ; Астр. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік); струмент м. Инструмент' (Лоеў. Янкова); струмэнт м. 'сталярскія прылады' (Брэсц., Жаб. ДСБ); струмёнть м. 'рамесніцкія прылады' (Насовіч). СТРЫБАЛКІ мн., экспр. Лыткі, ногі. Аж бразджацъ у цешчы пяты, Проста пыл курыць з-пад ног, Цягне борану na полі, Толькі стрыбалкі мігцяць. Зяць. Стрыбалкі мн.у экспр. 'тонкія ногі' (Стаўб. 3 нар. слоўн., c. 82). Параўн. укр. стрибаты скакаць', стрибкый 'які любіць скакаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

страхліва, стрйбаты, стрйбкый, стрўмантж, стрўмент, стрўмэнт
43 👁