СТРЫЖЭНЬ м. Глыбокае месца ў рэчышчы ракі з самым хуткім цячэннем. У стрыжаню воўк шалпатаўся!.. Стрыжэнь глыбокі, лёд пакаты, А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе na лёдзе кіпцюрамі.. Новая зямля. Стрыжань м. 'незамерзлае месца на сярэдзіне ракі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); стрыжынь м. 'сярэдзіна ракі з больш хуткаю плынню' (Краснап. Бялькевіч); 'моцны струмень у цячэнні ракі' (TC); стрижень м. 'хуткі струмень у рацэ' (Насовіч). СТРЫНГАЛЬ м. Высокі, падгалісты чалавек. [Андрэй:] Гаварыў жа адзін стрынгаль, што сорак гадоў таму назад мужыкі елі мякіну. Андрэй-выбаршчык. Стрынгель м. 'худы, тонкі, высокі чалавек' (Клецк. Hap. лекс., c. 205; Капыл. Hap. словатв., c. 59); стрынгёль м. экспр. 'вельмі высокі чалавек' (Шчуч. СПЗБ); стрынгалёт, стрынгель м. 'хударлявы, празмерна высокі хлопец' (Гродз. Цыхун); стрынглявы прым. 'тонкі, зграбны' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); стрынгаляваты прым. 'падгалісты, танканогі' (Стаўб. Жыв. сл., c. 111). СТРЭЛКА ж. Дзіцячая цацка ў выглядзе стралы. / дзядзька майстар быў на штукі, I быў механік на ўсе рукі: I дудку скруціць вам, i стрэлку, / нарысуе, нават, елку.. Новая зямля. СТУСІНАВЫ прым. Зроблены з тонкага, гнуткага прута. У руках пуга ca стусінавым доўгім пужальнам i з чырвоным кутасом. Царскія грошы. Стусінка ж. 'чаранок, палачка' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); стусіна ж. 'доўгі, тонкі, гнуткі прут' (Сен. Каспяровіч). СТХАРЫЦЦА зак. Прытаіцца. Кастусъ у запечку стхарыўся, Абуцца ў лапці прымудрыўся, A ў лапцях вушкі скураныя Былі ўжо досыць пажылыя.. Новая зямля. Стхарыцца зак. прытаіцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СТЫЧКА ж. Сутычка, спрэчка. Часамі тут былі i стычкі, Калі спеў новы зачыналі Ды ў тон агульны не траплялі. Новая зямля. Стычка ж. 'сварка, разлад' (Насовіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стрйжень
35 👁