Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
СТАНОЎКА прысл. Рашуча, цвёрда, без хістання. Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся I на другіх не пакладайся! Новая зямля. Становный прым. 'пастаянны, устаноўлены назаўсёды' (Насовіч). Параўн. польск. stanowczo рашуча'. СТАНОЎКАСЦЬ ж. Стойкасць. Мікіта Тарпак, вылажыўшы ўсе доказы за заўтрашні дзень i ніколенкі не зрушыўшы станоўкасці поглядаў сваіх супярэчнікаў, плюнуў, сярдзіта павярнуўся i пайшоў да свайго двара. На ростанях. СТАРЫНКА ж. Пра тое, што зроблена даўно. Стрэльба-паядынка I труба-старинка, Спрытна, выгінаста, Зроблена з лясіны. Сымон-музыка. СТАРЫЧЫНА, СТАРЭЧЫНА м. Стары чалавек. Гэma быў каржакаваты, крэпкі i ўвішны яшчэ старычына з доўгім чырвоным носам i вострымі, пранізлівымі вачамі. На ростанях. Дык так, старэчына, дыбай! Самому сабе. Староцё н. 'стары чалавек' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); старычок м. 'дзядок, старэнькі чалавек' (Мсцісл. Бялькевіч). СТАЎПЕЦ м. Драўляны папярочны брусок у граблях, у які замацоўваюцца зубы. Схаваўшыся ў каноплях ca сваім штабам, ён [Ванька Кудлаты] узяў стаўпец ад грабель, выбіў з яго некалькі зубоў i ў гэтыя дзіркі засаджваў кулі, каб лягчэй іх дастаць. Ванька Кудлаты. Стаўпёц м. 'брусок у граблях' (Браг. Нар. словатв., с. 130); стаўпец' (Астр., Бар., Барыс., Ганц., Гродз., Дзятл., Лід., Люб., Маладз., Слон., Слуц., Старадарож., Чэрв. СПЗБ); 'папярочная планка грабель' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); 'частка грабель, у якую насаджваюць зубы' (Старадарож. Нар. сл., с. 21); 'брусок у граблях, куды ўстаўляюцца зубы' (Стаўб. 3 нар. слоўн., с. 82); ступёц м. 'папярочная планка ў граблях, у якую набіваюцца зубы' (Свісл. Шаталава). СТАЦЦЁ зб. Розныя бакі жыцця i дзейнасці чалавека. Уважны «госць» яго, шляхетны, 3 усімі роўны i приветны, Да сэрца блізка ўсё прымаў I ўсім цікавіўся: звычаем, Укладам, працаю, жыццём I іншым нашынскім стаццём, I нашай песняю, i краем, I нават нашим Мікалаем, Нядобрай памяці царом. На шляхах волі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 289  ▶