СПОР м., СПОРКА ж. Спрэчка, сварка. Няма сэрца ў долі, Праўды ў людзей; Пахаваўся бы ў noni, Здаецца, скарэй, Каб не бачыцъ гора Цяжкага людскога, Каб не чуць i спора Горкага піхога. Мужычая доля. Зацягнупася дапёка Гэта іх гаворка, I як розум ні павернеш, Ўсюды выйдзе спорка.. Сялянская рада. Спорка ж. 'сварка, лаянка' (Лоеў. Янкова); спрэчка' (TC; Насовіч). Параўн. руск. спор 'спрэчка, сварка, выкліканая нязгодай у чым-н.' СПРОДАЦЬ зак. Прадаць. [Міхал:] Даведаліся ад людзей, Што пан Хадыка, дабрадзей, Сваю пасаду спродаць мае. Новая зямля. Спродаць зак. прадаць' (TC). Параўн. польск. sprzedać прадаць'; укр. cnpodamu 'прадаць усё'. СПРОНЖКА ж. Спражка. На ім [Міхапе] кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны, А стан широкая папруга Сціскае спрытна, поўка, туга; На меднай спронжцы пось красуе I з жоўтай бпяхаю фасуе. Новая зямля. Спронжка ж. спражка' (Гродз. Цыхун; Пух. МСММГ, 1970; Астр., Віл., Лаг., Лях., Смарг., Уздз., Чэрв. СПЗБ; Дзятл., Слон. Сцяшковіч, 1972); спрончыка ж. спражка' (Слуц. Жыв. сл., c. 65). Параўн. польск. sprzqczka 'спражка, засцежка'. СПЯВАНКА ж. Песня. Ідуць [дзяўчаты], пракосы разбіваюць, 3 пагчынак сена выграбаюць, То там, то сям у чэсць пятровак 3 грудзей тых макавых галовак, Дзяўчатак спаўных, яснавокіх, Ў лугах прасторных i шырокіх Плывуцъдрыжацъ спяванак тоны.. Новая зямля. Параўн. укр. співанка песня'. СТАЖАРЫ мн. Народная назва трупы з блізка размешчаных зорак у сузор'і Цяльца. Так утворан гэты свет: Грэе сонца, ходзяцъ хмары, Носяць снег i дождж i гром, Ночкай вынікнуць стажары.. Сымон-музыка. 3 цёмнай высібагны Ўжо глядзяцъ Стажары, Пояс дыямэнтны Ткуцъ нябёс абшары. Вясновая ноч. Стажары мн. 'назва сузор'я Вялікай Мядзведзіцы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); стажар'е н. сузор'е Вялікай Мядзведзіцы' (Гродз. Сцяшковіч
Дадатковыя словы
стажаре, сузоре, сузоря, сузорі
6 👁