Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
СОПАЛАХУ прысл. Спалохаўшыся, спалохана. Алена прахватваецца, ускрыквае: — Хто тут? — сопалаху, адрывіста пытае яна. Хатка над балотцам. СПАВАГУ прысл. Павольна. Apamaŭ ідзе спавагу, Mepна, крок за кронам, Вузка доўгая палоска, Не акінеш вокам. На ніве. Спаважна прысл. павольна' (Уздз. МСММГ, 1970); спавага прысл. 'спаважна, павольна' (Чач. Жыв. сл., c. 90). СПАВОЛЛЯ прысл. Паступова. Прайшло дзён два ці трохі болей, Яна [Марына] ўжо тут нібы свая, I людзі ўведалі спаволля, Адкуль i хто яна, чыя. Рыбакова хата. СПАЗАРАННЯ прысл. Зранку. Злез дзед з mopny ў замяшанні: «Дзе ж падзеўся той Сымон? Ці дзе ходзіць спазарання, Непаседа-ветрагон?» Сымон-музыка. Спозаранку прысл. 'з самай раніцы, пасля ранішняй зоркі' (Насовіч). СПАМІЖ прыназ. Між, паміж. Слупы мільгалі верставыя, Дарожкі, сцежачкі крывыя, Што чуць заметна cnaміж збожжа Віліся йстужкаю прыгожа.. Новая зямля. СПАСЦЕРАГЧЫ зак. Заўважыць, убачыць. Ды раптам затросся Цімох, Спаймаўшы на вока прыблуду. Здзівіўся, нібы спасцярог Праяву жахлівага иуду. Адплата. Параўн. польск. spostrzec заўважыць'. СПАСЦЯРОГА ж. Назіранне, нагляданне. Ён [Дзяжа] выбраў пункт сабе прыўдалы Для забяспекі, спасцярог, У вішняку густым залёг.. На шляхах волі. Параўн. польск. spostrzeźenie 'нагляданне, назіранне'. СПАСЦЯРОЖЛІВА прысл. Чуйна, насцярожана. Ваенны час, поўны неспакою i неспадзевак, прымушаў іх [людзей] трымацъ вуха востра i спасцярожліва. Дрыгва. Спасцярожліва прысл. 'чуйна, насцярожана' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СПАХМУРА прысл. Панура. Пад 'язджае божы Юрай I каня спыняе, Ды на Янку нейк спахмура Погляды раняе. Як Янка забагацеў. спожыць ж. Спажытак. Тым часам Спас святы мінуўся, I лес у чырвань апрануўся. Дрыжацъ у золаце асіны, I гнуцца кісці верабіны. Пчала аб мёду меней дбае, I спожыць ёй ужо не тая.. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 289  ▶