Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ца, Але нястрашны i знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскі-стрэлы гаваркія I моцны скрэпы ледзяныя. Новая зямля. I стала мёртва ў той мясціне, Хоцъ шчодра клаў мароз там чары. Асілак-дуб не сцерпеў кары I кажа ён сухой галіне: «Спадзі наніз, як пярун з хмары, Разбі ты скрэп халодна-сіні: Няхай ізноў гуляюць плыні, Няхай жывуцъ ізноў абшары». Сымон-музыка. СЛУГАВАЦЬ незак. 1. Прыслужваць. Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі I перад ім [панам] чуцъ абавязкі? I слугаваць яму, старацца I ў тры пагібелі згінацца? Новая зямля. 2. Спрыяць. Падвечар неба праяснілась, I ўсё вакол развесялілась: «Глядзі — панам / тут шанцуе: Сама пагода ім слугу e, I сонца свеціць.. Новая зямля. Слугаваць незак. услужваць' (Віл. СПЗБ; Дзісн. Нар. сл., с. 192; Чэрв. Шатэрнік); спрыяць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); дагаджаць' (Уздз. МСММГ, 1970). СМАЛУДА ж. Дзікая расліна, карэнні якой па смаку нагадваюць моркву. У лесе цётка гаварыла, для якой надобы належыць якая зёлка, ад якой хворобы ці запалення якога памагае тая ці другая трава, i пазнаёміла Юрку з рознымі краскамі: пералётнікам, гарлянкай, румянкам, чаборам, мацердушкай, са смалудамі, якімі даўней карміліся людзі.. Сірата Юрка. Смалянка ж. 'лугавая кветка' (Маладз. МСНДМ, c. 106). СМЕШНІК м. Той, хто можа насмяшыць; жартаўнік. Старшыя смяюцца на такую штуку малого смешніка. Куцця. Смёшнік м. 'чалавек, які ўмее смяшыць' (Чэрв. МСММГ, 1974); смехатун м. 'чалавек, які можа насмяшыць' (Шкл. МАСМ). СМУЖНА-СІНІ прым. Шаравата-сіні. А там, з-за смужна-сіняй дужкі, Што павіваецца істужкай, Грыміць пярэклічка гармат. На шляхах волі. CHEHHE н. Сон. А як спацъ улёгся [Ігнатка], Думкі мімаволі Гаманілі ў сненні Хлопчыку аб школе. У школку. Снённе н. сон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). COHKA н. Сонца. [Сымон да Ганны:] Мне здаецца — ўзышло сонка, Асвятліла гэты сад, Бо ты добрая, з душою, Ты ўся свецішся дабром.. Сымон-музыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

смехатўн
4 👁
 ◀  / 289  ▶