СКНАРЫ прым. Скупы. Чорныя справы тояцца за Фальшывымі абяцаннямі i скнарымі падачкамі лакеяў Уолстрыта. Трыццаць савецкіх год. Скнарый прым. скупы' (Хоц. Бялькевіч); скнарны прым. скупы' (Мёр. СГТЗБ); скнэраваты прым. скнарлівы' (Стаўб. МСММГ, 1974); скнара' м. i ж. 'скупы чалавек' (Чэрв. Шатэрнік; Касц., Мсцісл. Бялькевіч; Лях. МСНДМ, c. 128); скнорына, скнэра 'скнара, скупы чалавек' (Ашм., Навагр. Сцяшковіч, 1983); скнарына, скнарыца м. i ж. асудж. 'скнара; прагавіты' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); скнарыца ж. 'скнарлівая жанчына' (Касц. MACM; Гл. Янкоўскі, 1959); скнаранне н. асудж. прагнасць', скнарыцца незак. асудж. 'сквапіцца, скнарнічаць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). СКРОБАТ м. Скрабанне. Скробат мышкі, Крокат вышкі, Каталь сценны, Звон крыла. Сымон-музыка. Скробъ м. 'непрыемны гук ад шоргання нагамі, абутымі ў боты' (Насовіч). СКРОГАТ м. Скрыгатанне. Скрогат ключа ў замку разбудзіў Нявіднага. Дрыгва. Уцякаюць, бягуцъ людзі, Скрогат, скрып калёс. На шляхах волі. Скрогыт м. скрыгат' (Мсцісл. Бялькевіч); скроготь м. 'моцнае скрыпенне, шум' (Насовіч). СКРЫЖАЛІ мн.у перан. Нябесная высь, нябесныя абшары. Клубястыя хмары паціснулі далей, Зганяе іх громчарадзей, I стрэлы маланак у гнеўных скрыжалях Мільгаюць радзей. Адплата. СКРЫПЕЛЬ м. Губа (грыб) у форме капыта, які pacце на дрэвах, акрамя бярозы. Хадзіў [Сымон\ ад дуба i да дуба, Збіраў сухія скрыпялі, Што тлеюць доўга, як i губа, I жар трымаюць, як вуглі. Рыбакова хата. Скрыпель м. губа' (ТС); 'нарост на дрэве' (Лоеў. Янкова); скрыпель м. Туба (грыб на дубе)' (Барыс., Бярэз. СПЗБ); 'ядавітая непраўдзівая апенька' (Лун. Шаталава); скрыпэль м. 'несапраўдная апенька' (Лун. ДСБ); скрыпель, скрыпень м. губа' (Петр., Стол. Жыв. сл., с. 188). СКРЭП м., перан. Тое, што змацоўвае, скоўвае што-н.; аковы. Лядок закохкае, угнецца I восъ-вось зломіцца, здаец
Дадатковыя словы
скнбрына
4 👁