Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
пасля заканчэння ткання', 'брудная ануча', 'брудная бялізна' (Астр., Ашм., Лід., Навагр., Смарг., Шчуч. СПЗБ); 'ручнік', 'канец палатна разам з ніткамі, якія застаюцца недатканымі i звіваюцца ў шнуркі' (Бяроз., Драг. ДСБ); абрус' (Ашм. МСММГ, 1974); скарачка ж. 'кужэльны ручнік' (Воран. Сцяшковіч, 1983). СКАРБОВЫ прым. Княжацкі; панскі. Дзед Юрка быў рыбак скарбовы, Скарбовай чайкай карыстаўся, A ўласны човен так валяўся.. Новая зямля. Скарбовы прым. ycтap. казённы' (Гродз. Цыхун); 'казённы; які належыць маёнтку' (Чэрв. Шатэрнік; Насовіч). СКАРЦАВАЦЦА зак. Скурчыцца; скруціўшыся, легчы. Развярнуўшы свой берлажок, ён [Юрка] скарцаваўся, прытуліў галаву да каленцаў i скора заснуў. Сірата Юрка. Скарцавацца зак. 'скурчыцца, сагнуцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'прымасціцца, прылегчы дзе-н.' (Стаўб. Жыв. сл., c. 111); скарцаваць зак. 'кінуць, скруціўшы, зламаўшы' (Гродз. Цыхун). СКАЧАНУЦЦА зак. Пакачацца. I ён [Костусь] ад paдасці трасецца Ды ў мяккім снезе скачанецца. Новая зямля. СКВАП м. Прагнасць, хцівасць. Адно здзівіла тут cтaрога: Страхотны вораг, чужакі, Лагодней шмат, чым казакі, — Няма ў іх сквапу да чужога I не расцягваюцъ нічога, Не то, што нашы хапакі. На шляхах волі. Сквапъ м. 'прагнасць, зайздрасць' (Насовіч); сквапа ж. 'зайздрасць, сквайнасць' (Мсцісл. Бялькевіч); сквапны прым. 'прагны, хцівы' (Чэрв. Шатэрнік); сквапный прым. 'сквапны, зайздросны' (Мсцісл. Бялькевіч); сквапін прым. сквапны' (Чав. МАСМ). СКВЕРЫЦЬ незак. Пячы (пра холад, мароз). Скверыцъ холад. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. На гасцінцы. Скварыць незак. перан. 'пра мароз' (Чэрв. Шатэрнік); сквар 'гарачыня, гарачыя вуголлі' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); 'сквар, спёка' (Мсцісл. Бялькевіч); скварна прысл. горача' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. skwar 'спёка, гарачыня', skwarny 'спякотны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
 ◀  / 289  ▶