Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
СЕСІЯ ж. Нарада ляснічага з леснікамі i аб'ездчыкам. Ды раз у сесію Міхася К сабе ляснічы заклікае. «Hy, гэта нешта азначае», — Ў Міхала думка праняслася. Новая зямля. CIBEP м. Поўнач. Па небе хмарка залитая На сівер з поўдзеня плыла.. Хмарка. Сівер м. 'халодны, моцны вецер' (Навагр. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова); 'халодны паўночны вецер' (Чэрв. Шатэрнік); 'халодны, пераважна паўночны вецер' (Дубров. Нар. словатв., c. 136); сі'верны прым. 'які дзьме з поўначы, сцюдзёны' (Мін. СПЗБ). СІНЯПЁС м. Неўрадлівая падзолістая глеба. Прабавалі засяваць іх [Сухія груды] сям-там, ды кінулі, бо на сіняпёсе нічога не расло. На прасторах жыцця. I зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, сіняпёс, i толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Адшчапенец. Сіняпёс м. 'кіслая, неўвапнаваная глеба' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сінюга ж. 'падзолістая глеба' (Воран. Сцяшковіч, 1983). СКАЗАЛЬНІК м. Расказчык баек, казак i інш. Вобразн. Усплыў месячык на ўзвыш Баяць свету казкі. Неба слухае той сказ, Хмаркі не схіснуцца, Толькі зоркі раз-параз Ціха усміхнуцца, Каб сказальніка свайго Пахваліць як трэба.. Ноч. СКАРАЎЛЕНЫ дзеепрым. Закарэлы, пакрыты засохлай гразёю, гноем i пад. А на вяроўцы мех гайдаўся, Стары, скараўлены ад гною, Забыты ўсімі пад страхою. Новая зямля. Скараўлены прым. ' с карэл ы, пакрыты засохшай граззю' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); скаравідь зак. забрудзіць' (Барыс. МСММГ, 1974); скаравець зак. 'зрабіцца брудным, закарэлым' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). СКАРАЧ м. Ручнік з саматканага, грубага палатна з махрамі на канцах. Бярэ дзед скарач, канцы ў вадзе мочыцъ, выкручвае, прылаўчаецца ямчэй па мухах секануць. 3 боку ад жыцця. Скарач м. 'кухонны ручнік' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'ануча, якой вымаюць гаршкі з печы' (Верхнядзв. Шаталава); 'кавалак палатна з канцамі асновы, які застаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездчыкам, сіверны
3 👁
 ◀  / 289  ▶