Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
САМАХВАЛЕННЕ н. Самахвальства. Калі парыў самахвалення Улёгся ў Богуце, апаў, Ён перайшоў ад летуцення Да празаічных шэрых спраў. Рыбакова хата. САНЦАВЕЙ м. Toe, што служыць крыніцай радаснага настрою. Жывяцъ зноў яе [Ганну] надзеі, Думкі светлыя ўстаюць, Зноў у сэрцы санцавеі Ёй красёнцы шчасця ткуць. Сымон-музыка. САНЦАВЕЙНЫ прым. Асвечаны сонцам, сонечны. Ён [Мазепа] — у сад. Шнуруe між куп ніцых, I каля сажалкі ў глушы, / на прагалах санцавейных — Няма нідзе яе [Марыі] слядоў. Палтава. САНЦАГРЭЙ м. Месца, дзе моцна грэе сонца. / дзяўчынка ў той надзеі Ідзе ў сад, ідзе сама. Але там, на санцагрэі, Пуста ўсё, яго няма! Сымон-музыка. Санцагрэй м. конечная пагода' (Навагр. Сцяшковіч, 1983). САРАКОЎКА ж.: СТРАЛЯЦЬ У САРАКОЎКУ. Пра махвацца, мазаць. Сказацъ вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мець знароўку, Каб не страляцъ у саракоўку.. Новая зямля. Саракоўка ж. 'цвік, даўжынёю ў сорак міліметраў' (Лоеў. Янкова); 'манета ў 20 кап. (40 грошаў)' (Чэрв. ІІТятэрнік). САСЛУГАЧЫ м. Той, хто разам з кім-н. служыць, працуе. Міхал ступіў на двор кватэры 3 душою, згрызенай без меры, Але спаткаўшы саслугачыху Спокойных болъш i менш гарачых, Міхал мяняе выраз твару I гоніць прэч задуму-хмару.. Новая зямля. СВЯЦЁЛКА ж. Невялікі чысты пакойчык. Дзедава альтанка Зроблена з аполкаў, Чыста ў ёй i светла; Печ, як маці ветла. Горне, як каханка, Дзедава свяцёлка. Сымонмузыка. Светолка ж. 'чысты i светлы пакойчык', светолочка ж. 'памянш. да светолка' (Насовіч). СЕЙМІГА прысл. Зараз жа, у адзін міг. — Нічога, Анэтка, нічога, — як шэршань у дупле, бубніў у печы Лапко: — мы яе сейміга да ладу давядзём. Адшчапенец. Сейміга прысл. 'хутка, у адзін момант' (Карэл. Сцяшковіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 289  ▶