РЭЎ м. 1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл, роў. Молат б 'е, варштат скрыгоча, Пас дрыжыцъ, гудуцъ машины, Мітусенне, рэў звярыны Рэжуцъ вушы.. На шляхах волі. 2. Шум, гудзенне. / тым не меней здалёк у гэтым рэве гармат ёсць нейкае хараство, i ў ім чуецца сіла i магутнасцъ, каторымі напаўняецца i садрыгаецца паветра i зямля.. 3 дарэвалюцыйных допісаў у газеты. Рэўці незак. раўці' (Лоеў. Янкова); рёвци незак. раўці' (Насовіч). Параўн. укр. рев роў'. c САГАН м. Чыгунны гаршчок. У параўн. Хоць шляхціц цёмны, як саган, Затое ж сам сабе ён пан: Паноў, ляснічых знацъ не знае.. Новая зямля. Саган м. 'высокі чыгун з вушкамі' (TC); 'чыгун, вялікі гаршчок' (Гродз. Цыхун); чыгун' (Астр., Валож., Воран., Лаг., Лід., Мядз. СПЗБ; Лун. Шаталава; Маст., Шчуч. Сцяшковіч, 1972); саган, соган м. чыгун' (Драг., Івац. ДСБ); 'жалезны або чыгунны гаршчок' (Лаг. МСММГ, 1970); саганокж. чыгунок' (Нясв. МСММГ, 1977). Параўн. польск. sagan кацёл'. САКВЭСТРАТАР м. Зборшчык падаткаў. / як на грэх, пан саквэстратар Павінен сёння завітаць I з ім Пшэбора, памагатар, 3 Данілы плату спаганяць. Рыбакова хата. Саквістатар м. 'судовы выканаўца' (Брасл. СПЗБ); саквастатар м. 'службовая асоба пры панскай Польшчы, якая збірала з сялян падаткі' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. sekwestrator 'судовы выканаўца'. CAKPAMAHT м. Што-н. асабліва дарагое, любімае; святыня. Там [у кадубку] два пярсцёнкі, крыжык медны, Здабыты сыну ў час хрысцін, I ёсць там злот i не адзін I ёсць сакрамант запаведны. Рыбакова хата. САКРАМЕНЬ ж. Пра тое, што выкрывае сутнасць чалавека. A вось ён, дакумант нямецкі. I выняў [Цімох] з патайных кішэнь Маленькі партфелік раменны. — Во, восъ дзе твая сакрамэнь! Глядзіце: я — малапісьменны. Адплата. 15 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рёвцй
31 👁