РУШЭННЕ н. 1. Зрух, змены ў чым-н. Але ні злосць твая, ні слёзы, Hi моцна шчэмлены кулак Не зменяцъ справы аніяк — Цярпі! чаму? дакуль цярпенне? Калі канец яму, рушэнне? Няўжо увесь век жыць з панскай ласкі.. Новая зямля. 2. Масавае выступление, паход. \Дзед Талаш:\ — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супроцъ катаў, гвалтаўнікоў. Дрыгва. Рушённе н. 'рух, паход' (Насовіч). РЫГАЦЕЦЬ незак. Рыпець. Я следам за дзядзъкам, як вузел качуся, — Мароз паціскае, ды я не даюся; А снег пад нагамі скрыпіць, рыгаціць. Дзяціныя годы. Рыганне н. 'скрып, скрыпенне' (Мсцісл. Юрчанка). РЫЖОК м. Рыжык. Каля вусцянскага грудка i на самым грудку знайшоў шмат рыжкоў. На схіле дзён. I без таго, як мак ружовы Або той восеньскі рыжок, Пшэбора, пан naстарунковы, Гарыцъ, як золата кружок.. Рыбакова хата. Рыжок м. рыжык' (Уздз. Нар. словатв., с. 236; Барыс., с. 242; Чэрв. Шатэрнік; Гродз. Сцяшковіч, 1983; Воран., Ганц., Пух., Чэрв. СПЗБ; Драг. Жыв. ел., с. 192); 'назва грыба' (Гл. Янкоўскі, 1960). РЫМСЦЩЦА, РЭМСЦЩЦА незак. Імкнуцца да каго-, чаго-н., хацець чаго-н. I яшчэ трэда дадацъ, што месцы бываюцъ дваякія: на адны мы самі рымсцімся, а на другія нас цягнуцъ, узяўшы за вушы. Стары лес. / хіцёр, а змыліўся, Ажаніўся — i ўтапіўся. А не будзъ, чорце, слабы I не рэмсціся да бабы.. Новая зямля. Рэмсціцца незак. імкнуцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); рымсціць незак. карцець' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 62; Маз. Жыв. нар. сл., с. 176; Лід. Сцяшковіч, 1983); римсциць незак. хочацца' (Насовіч). РЭПЩЬ незак. 1. Іграць заўзята. Рэпіць дудка, не даецца, Адатне, ды зноў пачне.. Ігрышча. 2. Танцаваць з азартам. А яны, скакуны, Поўныя запалу, Як блазны-буяны, Рэпяць — пот лье буйны. Ігрышча. Юзэфа, Барбара i Ганна — ўтраіх, У туфельках, плешчучы ў ладкі, «Лявоніху» рэпяць i цешаць святых.. Даняў. Рэпіць незак. 'заўзята, з захапленнем граць, скакаць' (Карэл. Сцяшковіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рймсциць
43 👁