РУПАТЛІВЫ прым. Клапатлівы, старанны. Усюды, куды ні глянеш, відаць рупатлівая рука i даглядчае вока чалавека, цалкам адданага вялікай грамадскай справе. Паездка на Асінбуд. Рупатлівый прым. 'рупны, клапатлівы' (Мсцісл. Бялькевіч; Насовіч); рупата ж. 'старание, руплівасць', рупатлівый, рупатный прым. 4старанны, руплівы', рупаціцца незак. 'старацца, рупіцца' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). РУПНА прысл. Клапатліва, старанна. Відаць, даўно гаспадары Збіраюць, складваюцъ дары I пыняць рупна, адмыслова, Ba ўсім парадак i ахова.. На шляхах волі. Рупна прысл. 'старанна, дбайна, клапатліва' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); рупна' (Мсцісл. Бялькевіч). РУ САВЫ прым. Светларусы. На яе твары паяўлялася такая слаўная ўсмешка, / [Тася], ускінуўшы русавыя кудзеркі, кідала ў Петрыка лёгкі жмуток наскубленай мяккай травы. Між дзвюх рэчак. Русявы, русенькі прым. русы' (Лоеў. Янкова). РУХАВЩЬ незак. Рабіць рухавым, бадзёрым, жвавым. Міхал ідзе ў свае абходы, А холад зімняе пагоды Яго рухавіць i малодзіць.. Новая зямля. Рухлявы, рухлявый прым. рухавы' (Брэсц., Пруж. ДСБ); рухава прысл. 'жвава, спрытна' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). РУЧЫЦЦА незак. 1. Весціся, добра гадавацца, пладзіцца. Яшчэ з вясны, ў час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, для заводу. Але ручыцца сталі пчолкі. Новая зямля. 2. Павялічвацца, множыцца. Даніла — хлопец станавіты, Марина — болей бы такіх. Пайшло дабро ручыцца ў іх. Рыбакова хата. Ручыцца незак. 'весціся (пра дамашнюю жывёлу)' (Дзярж. Нар. сл., с. 43; Стаўб. МСММГ, 1974; Чэрв. Шатэрнік); 'добра расці' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'добра весціся, добра гадавацца, пладзіцца, не зводзіцца (пра жывёлу, птушку, пчолы)' (Гл. Янкоўскі, 1960); ручыць незак., безас. 'весціся, даваць прыплод' (Брасл. СПЗБ); 'ідзе ў руку, шанцуе (у жывёлагадоўлі)' (Маладз. МСНДМ, с. 105); ручыць незак. 'добра весціся' (Чэрв. Шатэрнік); рэнчыць незак. шанцаваць' (Шчуч. Сцяшковіч
Дадатковыя словы
рўпата, рўпатлі, рўпатлівый, рўпатный, рўпаціцца, рўпна, рўсенькі
3 👁