РУМЯНАК1 м. 1. Чырвань ад прыліву крыві да твару. Калі Аленка зірнула на намяты канверцік.. то сэрца яе забілася, як пташка ў клетцы, a шчокі румянкам загарэліся. На прасторах жыцця. 2. Ружовая або ярка-чырвоная афарбоўка неба пры ўзыходзе сонца. Яшчэ не ўзышло нават сонца, На небе чуцъ выплыў румянак, А дзед, як чаўнок у красёнцах, Цянюе там-тут між зямлянак. Адплата. Румяністый прым. 'румяны, чырвоны' (Краснап. Бялькевіч); руменый прым. румяны' (Насовіч). РУМЯНАК2 м. Рамонак. У лесе цётка гаварыла, для якой надобы належыць якая зёлка.. i пазнаёміла Юрку з рознымі краскамi: пералётнікам, гарлянкай, румянкам, чаборам.. Сірата Юрка. Румянак м. рамонак' (Гродз. Цыхун; Астр., Ашм., Дзятл., Лід. СПЗБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972); румянок м. рамашка' (Пін. Hap. лекс., c. 115); румянок, румёнок м. рамонак' (Малар. ДСБ); румянка ж. рамонак' (Мядз. МСММГ, 1974); руменка ж. рамонак' (Насовіч). Параўн. польск. rumianek рамонак'. РУНЕВЫ прым. Які мае адносіны да руні. Жыццё ўнікла. Бы ў жалобе, Неба цьмілася, зямля; Толькі ў руневай аздобе Вочы песціла ралля. Сымон-музыка. Рунистый прым. 'пушысты — гаворыцца пра збожжавую зеляніну' (Насовіч). РУНО н. Усходы, пасевы азімых культур. А вакол так ціха-гожа, А паслухаеш — чутно, Як расце трава i збожжа — Нівак свежае руно. Сымон-музыка. Руна ж. рунь' (Лоеў. Янкова); руно н. 'пушыстая зеляніна на засеяным полі' (Насовіч). РУНЬ ж. Воўна, руно. Вобразн. Знік [бляск месяца] у рунях i ў шаўкох Хмарачак маўклівых.. Ноч. Скрозъ іх [хмарак] валоканцы, рунь беласнежную, Свеціцца глыб небясоў... Неба. Руно н. 'воўна адной авечкі' (Бяроз. ДСБ); 'воўна з ягнят i маладых авечак' (Малар. ДСБ); 'неразабраная воўна, састрыжаная з адной авечкі' (ТС); 'колькасць воўны, настрыжанай з адной авечкі' (Ганц., Іўеў., Навагр., Шчуч. СПЗБ); рунцо н. 'колькасць авечай воўны з адной стрыжкі' (Чэрв. Шатэрнік
4 👁