РАСЦЁКІ мн. Вузкія палосы, струмені (святла). Лгні залатымі расцёкамі пабеглі, паплылі, як жвавыя бліскучыя струменьчыкі, угору. Дрыгва. РАСЦЯЖНЫ прым. Такі, які дапускае неадназначнае разумение ці тлумачэнне; няпэўны. Разумение «заліць чарвяка» — рэч неазначаная i расцяжная: аднаму i кручка даволі, а для другога кручок — капля ў моры. На ростанях. Параўн. руск. растяжимый 'малаакрэслены, няпэўны'. РАСЧВАРТАВАЦЬ зак., перан. Раздзяліць на часткі. Можа ўзыдуць i вырастуць Нажы на два бокі, Расчвартуюць гніласць сэрца, Боль яго глыбокі. Чыгрыне, Чыгрыне... Расчвартаваны дзеепрым. 'падзелены на часткі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). РАСЧОТЛІВЫ прым. Абачлівы, асцярожны, які ўлічвае абстаноўку, дзейнічае з разлікам. Англійскія палітыкі — халодныя людзі, людзі расчотлівыя. 3 пісьма. Расчотны прым. ашчадлівы' (Лоеў. Янкова). Параўн. руск. расчетливый 'які прымае ўсё ў разлік, дзейнічае асцярожна'. PATA ж. Частка намечанай работы. Даніла кончыў сваю pamy, Да купы ставіць капылы, Аж раптам стук naчуўся ў хату.. Рыбакова хата. Рата ж. 'чарга пасці жывёлу' (Шчуч. 3 нар. сл., c. 48); чарга' (Віл. Шаталава; Лід., Шчуч. Сцяшковіч, 1983; Навагр. Hap. словатв., c. 47; Ашм. МСММГ, 1974; Дзятл., Іўеў. СПЗБ); падатак' (Пух. МСММГ, 1970); 'рата, чарговая павіннасць' (TC). РАТАЙ м. Араты. Будаўнікі Савецкае краіны, Pamai, кавалі, Мы створым новы свет.. Калгаснае. Ратай м. араты' (Астр., Ваўк., Гарад., Гродз., Зэльв., Мает. СПЗБ; Малар. ДСБ; Ваўк. Сцяшковіч, 1972; Івац. Жыв. сл., c. 32). РАТНІЦТВА н., зб. Войска. Сярод трывогі i ўзрушэння Спакойна, поглядам натхнення Правадыры на бой глядзяцъ, За рухам ратніцтва сачаць.. Палтава. Ратнік м. апалчэнец' (Насовіч). РАЎНАДЗЕННЕ н. Раўнадзенства. Вось i вясенняе раўнадзенне. 3 пісьма
5 👁