Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
РАСПРАЖЫЦЦА, РАСПРЫЖЫЦЦА зак. 1 Праявіцца; абрушыцца з моцнай сілай. А там, з захаду, разнімае шчыт Над зямлёю грымотная хмара, Грыва ўся ў агні, блізка гром гучыцъ, I распрыжыўся рантам ударам. Дуб. [Хмаркі:] Наш прыход на зямлю ў часе такой спякоты можа прычыніць ёй толькі шкоду, бо мы не можам napyчыцца за сябе, каб не распражыцца страшным градам i бураю. Над прасторамі зямлі. 2. перан. Моцна i бурна выразіць свае адносіны да чаго-н. Ён [Пракоп] увесь ускінеў i гатоў быў распрыжыцца ўсімі адзнакамі навальнічнай хмары, але рантам стрымаўся. Адшчапенец. Распрыжыцца зак. 'узнервавацца, раззлавацца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). РАССУДАК м. Розум. Наперакор яго [Дзяжы] рассудку I ўсёй цвярозасці разваг Стаіць яна [Насця] ў яго вачах, Адна, пакінутая ў смутку. На шляхах волі. Параўн. руск. рассудок 'розум, развага'. РАСТАНЦЫ мн. Скрыжаванне дарог; ростань. Толькі ў полі [Сымон] затрымаўся, Пастаяў на растанцох Пад тым крыжам, дзе дарогі.. Беглі далъииу белы свет. Сымонмузыка. Растанцы мн. ростань' (Маз. Шаталава); ростані мн. 'скрыжаванне дарог' (Барыс. СПЗБ); растанькі мн. 'перакрыжаванне некалькіх вуліц, дарог' (Бых., Касц. MACM); расстанцы мн. 'месца скрыжавання дарог' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); растанью мн. 'ростань, перакрыжаванне дарог' (Лоеў. Янкова); ростанкі мн. 'скрыжаванне дарог' (Насовіч). РАСТРУХАНЫ прым. Растрапаны, раскалмачаны. [Жук] не схаваўшы нават ніжніх мяккіх крылляў, упаў на спіну i пачаў ад здавалення перабіраць крывымі ножкамі. Зялёнакрылая i сінякрылая бабкі войкнулі i адначасна ледзь не памлелі — такім раструханым здаўся ім жук. Што яны страцілі. Раструханы дзеепрым. раскудлачаны' (Воран. СПЗБ); раструханы, растурханы дзеепрым. 'растрапаны, раскудлачаны' (Бераст., Шчуч. Сцяшковіч, 1983); раструханка ж. лаянк. 'растропаная жанчына' (Уздз. МСММГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

растрўханы, растўрханы
4 👁
 ◀  / 289  ▶