Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
воль жа сказаць табе шныра: Жыві, наш Мінай. Разгорнем рамёны мы шырай I вызвалім край. Бацьку Мінаю. Раме н. плячо' (Насовіч); рамёна мн. плечы' (Воран. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. ramiq, мн. ramiona 'плячо, плечы'. РАНДЭЛЕК м. Невялікая каструля. [3 пест.] «На паліцы сланіна, Пані пеўня смаліла, A ў рандэлъку стаіць лой, Але не твой, не — не твой!» Новая зямля. Рандэляк м. 'эмаліраваная каструля' (Навагр. Нар. словатв., с. 47); 'каструля з доўгай ручкай' (Астр., Ваўк., Гарад., Лід., Люб., Мает., Нараўл., Смарг. СПЗБ); 'каструля з ручкай' (Маладз. МСНДМ, с. 104); 'металічная пасудзіна з ручкай для прыгатавання ежы' (Гродз. Цыхун); рандэлакл/ каструля' (Кругл. МАСМ); рандэлек м. каструля' (Воран., Іўеў. Сцяшковіч, 1972); рандэльчык м. каструля' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. rondel 'гаршчок з адной ручкай або двума дзяржаннямі'. РАПАРАЦЫЯ ж. Папраўка, рамантаванне. Многа было аб ёй [грэблі] гутарак i сварак, кал i справа заходзіла аб тым, каб яе паправіць. Бывала, так-сяк / збяруцца i падправяць сям-там, але такая рапарацыя мала давала карысці, i грэбля як была, так i заставалася ix бядою. На ростанях. Параўн. польск. reperacja 'папраўка, рамонт'. РАСКАТУРХАЦЬ зак. Разагнаць. Гаспадарку сваю Ўсю з сабою вазьму. Песню я запяю — Раскатурхаю цъму. 3 песень адзінокага. РАСКОШСТВА н. Раскоша. [Сымон:] Хоцъ бы тут: раскошства, пыха, А багацця, ох, багацця! Сымон-музыка. РАСНІЦА ж. Вейка. Самкнёны павекі, расніцы, Як мрамар, застыў яго [партызана] твар. Над магілай партызана. Расш'ца ж. вейка' (Лід., Навагр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. руск. ресница, польск. rzўsa вейка'. РАСПАЦЕШЫЦЬ зак. Развесяліць; суцешыць. Нечым сэрца распацешыць, Нечым дух разварушыць, Як часамі боль прыспешыць, Голас волі закрычыць... Нявольніцтва. РАСПЛАНІРОЎКА ж. Размеркаванне чаго-н. згодна з пэўным планам. 3 Міхасём рабілі распланіроўку зямлі пад сад. На схіле дзён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

rz^sa, рандэлаклі, расшца
4 👁
 ◀  / 289  ▶