РАЗРЫВАК м. Занятак, які прыносіць задавальненне; уцеха, пацеха. Сустрэнецца хто на пуціне, I сам усміхнецца яму [Максіму] — Разрывах жа трэба людзіне, Свая ж бо хвіліна ўсяму. Адплата. Разрыўка ж. занятак' (Брасл., Гарад. СПЗБ); разрывка ж. 'забава, пацеха' (Насовіч). Параўн. польск. rozrywka 'забава, пацеха'. РАЗУБРАНЫ прым. Вельмі прыгожа, шыкоўна прыбраны. Там віно шуміць i лъецца, Мова хмельная вядзецца, Смех паненак маладых, Разубраных, як у маі Кветкі тыя на лугах, Як вясной бярозкі ў гаі, Як валошкі на палях. I якіх убораў толькі На паненках ні было! Сымон-музыка. РАКУШКОМ прысл. Ракам; на карачкі. Урэшце ўсё абмеркавалі [хлопцы], Хітрэй не трэба, як пасталі: Адзін прыгнуўся ракушком, Другі ў падлогу ўпёрся лбом. Новая зямля. Ракачком прысл. 'ракам, на карачках' (Стаўб. МСММТ, 1974); ракача, ракачом прысл. 'ракам, сагнуўшыся' (Капыл. Жыв. сл., с. 174). РАЛЬНІК, РОЛЬНІК м. Араты, земляроб. Там бы хацелі расці [ліпы], красавацца, Дол дзе капае ральнік, Родную песню дзе ціха спявае Сын Беларусі, мужык. Ліпы старыя. Шкода вёсак запусцелых, Дзе ральнік гаруе, Дзе зімою вецер вые.. Сохну марна я ў астрозе... Выйшаў рольнік з хаты ў поле Ды па межах ходзіць, Каб пабачыцъ сваім вокам, Як бог жыта родзіць. Рольнік. Ралылкл/. араты' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); рольнік м. араты' (Астр., Бар., Лід. СПЗБ; Насовіч); земляроб' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Стаўб. МСММГ, 1974). Параўн. польск. rolnik 'селянін, земляроб'. РАМАНСОВЫ прым. Які мае адносіны да кахання. Солдат у сваю чаргу не адводзіў вачэй ад бландынкі i часамі ўздыхаў, прагнучы жанчыны i смуткуючы па ёй. У часе гэтага рамансовага настрою i падышоў да яго парабак. Дрыгва. У момант вока «маладзіца» сціснула, як жалезнымі абручамі, рамансовага кавалера i грымнула яго ў снег. Там жа. Параўн. польск. romansowy 'рамантычны; любоўны'. РАМЕ //., РАМЁНЫ мн. Плячо, плечы. / ён [рыбак] сядзібе ненавіснай Яьичэ раз грозіць кулаком I, торбу ўскінуўшы на раме, Ідзе ў бок рэчкі, у лугі. Рыбакова хата. Даз
Дадатковыя словы
ралылклі
4 👁