РАЗДЗЯВАЛЬНАЯ ж. Раздзявальня. Адна палавіна [лазні] была адведзена для раздзявальнай, a ў другой мыліся i парыліся. Адшчапенец. Раздзявалка ж. раздзявальня' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). РАЗЛАТАШЫЦЬ зал. Разрабаваць, спустошыць. У колькі дзён [Гітлер] змітрэжыў панскую Полъшчу, забраў Чэхаславакію, разлаташыў Францию, Бельгію. Між дзвюх рэчак. Латашыць незак. экспр. 'красці, грабіць' (Навагр. СПЗБ); 'страляць па кім-н.' (Верхнядзв. СПЗБ). РАЗЛЁТ м. 1. Разыходжанне ў розныя бакі. Няма на фронце папаўнення, Бо маршавыя роты Дарогай сыплюцца ў разлёты, А там, на месце назначэння, Звычайным сталася яўленне: Замест салдат — Пусты мандат I лозунг куцы: «Mip без анексій i кантрыбуцый!» На шляхах волі. 2. Блытаніна ў чым-н., адсутнасць засяроджанасці (пра думкі). / толькі тут, у першай роце, Дзе ён [Дзяжа] залічан быў ва ўзвод, Пачаў разолутваць перамот I меркаваць на адзіноце Аб новай чыннасці, рабоце, Сабраўшы мыслей той разлёт. На шляхах вол i. РАЗЛШОВАНЫ прым. Разлінеены. Лабановіч сядзеў у сваім закутку, схіліўшыся над вялізнымі аркушамі разлінованай паперы. На ростанях. Параўн. польск. rozliniowac разлінеіць'. РАЗЛОГА ж. Участак вялікіх памераў; абшар. Адным крылом звярынец гэты Сюды выходзіў на дарогу. Займаў ён цэлую разлогу: I лес, i луг, i часць крыніцы. Улетку ў ім pacтуць суніцы. Новая зямля. Разлога, 'прастор, нізіна' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). РАЗНАБОЙНА прысл. Без адзінства, неаднолькава, па-рознаму. [Янка да Лабановіча:] — Справа, браток мой, не ў докладной тэрміналогіі, была б толькі верна i не разнабойна вызначана лінія огульных паводзін, а рэшту, вядома, трэба падгладзіць, падчысціць. На ростанях. РАЗРАХУНАК м. Разлік, меркаванне. Завод быў разлічан на кароткі час з такім разрахункам, каб, выкарыстаўшы матэрыял, яго, завод, можно было кінуць. На Асінбудзе. Разрахунак м. разлік' (Карэл. Сцяшковіч
Дадатковыя словы
разблутваць, разрахўнак
6 👁