РАЗАК м. Піла. Дзе возьмеш дроў? Куды паложыш? Патрэбны разак i сякера. Гаворыць Клязьма. Разак м. 'піла, якой пілуюць дровы' (Пух. МСММГ, 1970); 'піла (папярочная)' (Карэл. Жыв. нар. сл., c. 76); разак' (Мёр. Жыв. сл., с. 204). РАЗВЯЗАННЕ н. Рашэнне, вырашэнне якога-н. пытання i пад. [Гарнак да Грэнкі:] Але мяне цікавіць наша псіхалогія: чаму мы робім іменна так, як збіраемся рабіць? / ш' ёсць гэта сапраўднае развязанне заданы? Забастоўшчыкі. Параўн. польск. rozwiqzanie 'вырашэнне, заканчэнне чаго-н.; выхад з пэўнага становішча'. РАЗГАВОР м. Размова, гутарка. 3 задзёртым вусам / ў гумору Вярнуўся ён \Богут\ ад маладых — Задаў ім страху разговорам, Пара дабрацца ўжо да іх. Рыбакова хата. Заказаў разгавор з Масквою на 9 г. раніцы. На схіле дзён. Разгавор м. 'размова, гаворка' (Лоеў. Янкова). Параўн. руск. разговор 'гутарка, размова'. РАЗГАЛОСШ толькі мн. Беспрадметныя, мнагаслоўныя размовы. [Орлік да Качубея:] Пакінь пустыя разгалосні! Стары! твой блізак ужо час. Палтава. РАЗГАЛОССЕ н. Бязладныя гукі; шум. Цупанне ў гумне бацъкавага цэпа перабівае на кароткі час Амелъкавы разважанні i прыкрым разгалоссем гучыцъ у яго вушах. Драматург i лірычны паэт. РАЗГАЛЬ м. Разгалінаваная частка карча. Выразаў дубовую палку i ададраў ад карча дубовы разгаль. Гаворыць Клязьма. РАЗГАТЫ прим. 1. 3 шырока раскінутымі галінамі, голлем; разгалісты. Асцярожна прабіраючыся па сухіх леташніх лісцях між разгатых кустоў, Грышка папрабаваў падняцца ўгару na схіле яру. Крывавы вір. 2. Растапыраны ў бакі. Жыў ды быў на свеце рак.. 3 лапамі разгатымі, Шырачэзны ў шыі. Клешні — во якія! Рак-вусач. Разгаты прым. галінасты' (Чэрв. Шатэрнік); вілаваты' (Пух. СПЗБ). РАЗГАЦІНА ж. Частка тонкага разгалістага ствала або галіны. А падпорка была дубовая. Знайшоў дзядзька Марцін гэтую разгаціну, вілаватую дубовую. Дзядзькаў сведка. Разгаціна ж. 'разгалістае дрэва' (Лях. СПЗБ
5 👁