Рабацённе н. 'пашкоджанне скуры ад воспы' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); вяснушкі'(Гл. Янкоўскі, 1960; Гродз. Цыхун); рабацшьне н. 'плямы ад воспы; вяснушкі' (Чэрв. Шатэрнік); рабаццё н. вяснушкі' (Астр. Сцяшковіч, 1972). РАБЭЙЗА м. i ж. Пра чалавека, у якога рабы, вяснушчаты твар. I толькі ў злосці назваў Грышка Базыля насалём — у Базыля быў даўгаваты нос, — a Базыль Грышку абазваў рабэйзаю. У старых дубах. Рабэйза м. i ж. 'вяснушкаваты чалавек' (Навагр. Hap. словатв., c. 47); 'васпаваты, рабы чалавек' (Слон. Жыв. сл., c. 159); 'так гавораць пра таго, у каго на твары вяснушкі, рабацінне' (Гл. Янкоўскі, 1970); рабёйза м. i ж. 'чалавек, у якога твар густа пакрыты рабаціннем' (Ганц. ДСБ); 'рабы, вяснушчаты' (Слон. Сцяшковіч, 1983); 'жанчына з рабаціннем' (Старадарож. Жыв. нар. сл., с. 121; Клецк. Нар. леке., с. 205). РАВІЗОВЫ м. Рэвізор. Тут быў Ракоўскі, пан ляснічы.. Быў пан Кржывіцкі, равізовы, Яшчэ нябачаны тут, новы. Новая зямля. РАГАЛЬ, РАГОЛЬ м. Пра жывёліну з вялікімі рагамі; рагач. Утрох яны \валы\ пайшлі весялей, a калі Саўка далучыў да іх i Бруевых рагалёў, то ўсе яны зусім дружна pyшылі ў паход разам з Саўкам. Дрыгва. / вучням нават тут прыйшлося Сказаць дарэктару пра лося: Які вялікі ён, рагаты, Паджары i стрынгаляваты, Калі глядзець на яго ззаду, A з галавы — раголь-грамада! Новая зямля. Роголё мн. экспр. 'вялікія рогі' (TC). Параўн. укр. рагляк алень'. РАДЖАЙНАСЦЬ ж. Ураджайнасць. Напэўна гэтая вадзіца Мабыцъ якая чараўніца, Калі наўперад многа знае I пра раджайнасцъ нешта бае. Новая зямля. РАДЖАЙНЫ прым. Урадлівы. [Міхась:] — Вясна naвінна быць раджайна: Вада шуміць штосъ незвычайна. Новая зямля. Зямля раджайна, ох, раджайна! Гарох расце тут незвычайна. Там жа. Раджайны прым. урадлівы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). РАДЖЭННЕ н. Нараджэнне. Я знаю: скончыцца дарога, Бо ноч нябыту, ноч-аблога Сачыцъ наш час ад дня радэісэння Сляпымі зрэнкамі зацъмення. Новая зямля. Параўн. руск. рождение 'момант з'яўлення на свет
Дадатковыя словы
зяўлення
9 👁