ПЯХОТАМ прысл. Пехатой, пешшу. Алесь i Ўладзя, сын старэйшы, Пайсці пяхотам захацелі I з дзядзькам лесам гналі статка. Новая зямля. Пяхотам прысл. пешшу' (Уздз. МСММГ, 1974); пехотом прысл. пешшу' (TC); пяхтом прысл. пешшу' (Шчуч. СГТЗБ; Дзятл. Сцяшковіч, 1983). ПЯЧУРА ж. 1. Невялікая ніша ў сцяне печы. Сур'ёзны, сталы не па летах, Гадуе ён [Даніла] у сэрцы план — Зажыць па-людску, а не гэтак, Як у пячуры таракан. Рыбакова хата. 2. Паглыбленне ў зямлі, зробленае з пэўнай мэтай. Зямлянка яго [Мікіты] — любата: Абложана мохам, абшыта, — Не страшны мароз / слата.. А колькі ж ён вырабіў ходаў, Каморак i розных пячур! Адплата. 3. Печ. Кажа Новы год Старому: — Дык спыні шум буры, Мо ' пляцецца хто дадому, Да свае пячуры. Над Новы год (1914 г.). Пячура ж. 'дупло ў затанулай калодзе' (Гом. НЛГ); 'пячура, нара' (Касц., Мсцісл. Бялькевіч). ПЯЧУРКА ж. 1. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Бабка Наста пачала шворыцца ў пячурцы, каб запалщъ газоўку. Дрыгва. 2. Шша, паглыбленне ў сцяне. Але затое ж якіх толькі пячурак, ямак, закарваишчкау не нарабіў тут Лапко! Адшчапенец. 3. Невялікае паглыбленне ў зямлі. Ён [чалавек] хутка нырае пад шурку, Прылёг, падаецца ў траву, Над выварат шусъ у пячурку! Ды ніжай угнуў галаву. Адплата. Пячурка, пячорка ж. пячурка' (Астр., Воран., Дзятл., Слон. Сцяшковіч, 1972); пячорка ж. 'пячурка; зямлянка' (Лоеў. Янкова); пячурка, пячорка ж. 'норка; невялікая духовачка ў печы на ўзроўні пачатку дымахода' (Чэрв. Шатэрнік); пячурка ж. 'малая нара, норка, ямка ў сцяне печы' (Бял. Бялькевіч). Р РАБАЦЕННЕ н., зб. Вяснушкі, рабацінне. — Што тваё за рабаценне! — казаў Базыль [да Грышкі}. Зімою зусім не знаць, а цяпер проста сонца трошкі асмаліла твар. У старых дубах
Дадатковыя словы
пячўра, пячўрка, сурёзны
4 👁