Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
дуб: пасля падмацавання захочацца паляжацъ на сене ў цянъку. На ростанях. Пярэбірак м. 'ахапак сена' (Уздз. МСММГ, 1977; Бар., Ганц., Лях., Пух. СПЗБ); 'пласт сена' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); пярэбір м. 'пласт сена' (Старадарож. Нар. сл., с. 20); пярэбер м. 'пласт сена' (Петр. Шаталава); пярэбіранка ж. 'нагрэбенае да нагі ад агульнай кучы граблямі сена або салома' (Пух. Шатэрнік); 'пласт сена' (Чэрв. СПЗБ); пярэбірка ж. 'пласт сена' (Бар., Ганц. ДСБ); пярэбарка ж. ахапак' (Пух. МСММГ, 1970). ПЯРЭСМЫКІ мн. 1. Перасячэнне многіх сцежак, дарог. — Пакінь, Міхась, ты сучку дома, Мо дзе забіўся тхор між лома: Ў карчах на рэчцы следу многа, 1х там пярэсмыкі, дарога. Новая зямля. 2. Мнагалюднае, неспакойнае, шумнае месца. I там жывуцъ сабе без гора, — Гаворыцъ з зайздрасцю i маці, — А тут, як дзе на воўчай гаці, Як на пярэсмыках якіх, Цябе трывожаць кожны міг. Новая зямля. Станция Орша заўсёды набіта народам. Гэта — пярэсмыкі рознага люду. Паездка на Асінбуд. Пярэсмыкі мн. 'скрыжаванне дарог' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПЯРЭСЦЯГ м.\ НА ПЯРЭСЦЯП. Насустрач, наперарэз каму-н. Так ідзе адна [Ганна], гадае, Аж зірнула — дух унік: На пярэсцягі ёй з гаю Шусъ пануры Дамянік! Сымон-музыка. ПЯТРОЎКА ж., ПЯТРОЎКІ мн. Пара, час, на які прыходзіцца рэлігійнае свята Пятра i Паўла. Гарыцъ над абрусам не тая газоўка, Не тая куравасць карча, А лямпа, што свеціць, як сонца ў пятроўку, — Дзівосны агонъ Ільіча. Дзед-калгаснік. Ідуць грабцы, жанкі, дзяўчата, Убраны хораша, бы ў свята.. Ідуць, пракосы разбіваюць, 3 лагчынак сена выграбаюць, То там, то сям у чэсць пятровак 3 грудзей тых макавых галовак, Дзяўчатак слаўных, яснавокіх, Ў лугах прасторных i шырокіх Плывуцъ-дрыжацъ спяванак хоры. Новая зямля. Пятроука ж. 'рэлігійнае свята, якое адзначаецца 29 чэрвеня ст. ст.' (Верхнядзв. СПЗБ); 'пятроў пост перад 29 чэрвеня' (Чэрв. Шатэрнік); пытріука ж. 'пятроўскі пост' (Іван. Жыв. нар. сл., с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 289  ▶