воны, веаргіні, Нібы пышлівыя княгіні, I пах стаіць над цветніком. На шляхах вол i. Пышный прым. 'горды, надзьмуты' (Краснап. Бяльке віч); пышенный прым. 'горды, непрыступны' (Насовіч). ПЭ-ПЭ-ЭСЫ мн. Члены Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). Ды ліха ў тым, каханыя, Што вы [паны] прыйшлі нязваныя, Убіліся ў наш край, Зрабілі яго «крэсамі» I разам з пэ-пэ-эсамі Заслалі тут абрус. Панская ласка. ПЯКОЛАК м. Выступ на бакавой або пярэдняй сцяне печы. Густа пах стаяў ад зёлак I дурманіў галаву; Разлажыла на пяколак Бабка розную траву, I пучочкі ўсякіх кветак Тут развешаны былі.. Сымон-музыка. Газовачка цьмяна курыць на пяколку. Дрыгва. Дзецюкі, пабраўшы пары, Тут ляталі, як віхры.. Верцяцъ дзевак, бы круцёлак, На паветры іх нясуцъ, Сцены, прыпек i пяколак /х хвальбонамі мятуць.. Сымон-музыка. Пяколак м. 'прымурак (выступ печы)' (Астр., Паст., Смарг. СПЗБ); 'цагляны карніз (выступ) на бакавой сцяне печы, па якому залазяць на печ' (Верхнядзв., Свісл. Шаталава); 'выступ па рабру печы ў выглядзе лаўкі' (Чэрв. Шатэрнік). ПЯРЫЛКІ мн. Поручні. Ужо пароблены ўсходы, няма яшчэ толькі пярылак. На Асінбудзе. ПЯРЫЛЦА н. Поручань. Вясёлая, баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка, хватае пад паху i — круцъ з дарогі, а сама наперад бяжыцъ, за пярылца бярэцца, каб на ніз спусціцца латвей. На прасторах жыцця. ПЯРЫЛЫ мн. Перагародка, яка я аддзяляла ток у гумне ад застаронка. Усяго паўнютка, хвала богу, — Збажынкі новай i мурогу. Здаваласъ, стрэхі i пярылы Усяго трымацъ не мелі сілы, Бо з двух бакоў над самым токам, Калі на іх ты кінеш вокам, Сянцо, збажынка навісала. Новая зямля. На таку каля пярылаў стаяла саматужная сячкарня — бервяно-казлы на чатырох ножках з дзвюма парамі ўбітых наўскасяк спіц, накшталт зайцавых вушэй, каб трымалася салома. Адшчапенец. Запярылак м. 'дашчаная перагародка ў гумне паміж токам i стараною' (Карэл. Жыв. нар. сл., c. 58). ПЯРЭБЕРЫЧ м. Ахапак травы, мурагу i пад. Сушэйшага мурагу яны [Янка i Якуб] прынеслі na пярэберычу пад
4 👁