пыса ж. 'мыса ў жывёлы' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); морда', груб, твар' (Лоеў. Янкова); пыска ж. 'скронь за шчакою' (Насовіч). Параўн. польск. pysk груб, 'твар, шчокі, губы'. ПЫТАЛЬ м.\ ЗАДАВАЦЬ ПЫТЛЮ. Вельмі шчыра, з запалам іграць. Граў на скрыпачцы камар, На дудачцы — чмель-дудар, Хрушч узяў басэтлю, Задав там пытлю. Раквусач. ПЫТЛЯВАЦЬ незак., перан. 1. Есці хутка, ca смакам. Пракоп ca смакам пытляваў кілбасу, зацярушваючы бараду капустаю. Адшчапенец. 2. Асуджаць, крытыкаваць. Пытлюе [прамоўца] ворагаў i хвошча, Нікому літасці няма. Развенчан Керанскі пыхлівы I цэлы рад меншавікоў. На шляхах вол i. Пыцялям прысл. 'вельмі хутка' (Навагр. Жыв. нар. сл., с. 113). ПЫЦА ж., груб. Морда. Толькі ж ведай: фрыцы Будуць з бітай пыцай, I ты будзеш біты.. Рыцар Шыкльгрубер. [Міхал:] А, дуранъ, воўча тваё мяса! На двор брахацъ, стары дурніца! Гаршчэчнік, чортава ты пыца! — I на сабаку накрычаўшы, Тады ўэісо стрэльбу з плеч знімае.. Новая зямля. Пыца ж. морда', груб, твар' (Лоеў. Янкова); пыцятый прым. 'мардаты, пухнашчокі' (Пін. Нар. леке., с. 115). ПЫШЛІВА прысл. Фанабэрыста, ганарыста. Ехаў ён [пан Крулеўскі] горда, пышліва, як праслаўлены ваяка. Дрыгва. Над ім [Лабановічам] са сцяны пышліва схіляліся cmpoгія, размалёваныя цары i царыцы ў пазалочаных рамах. На ростанях. ПЫШЛІВАСЦЬ ж. Фанабэрыстасць, ганарлівасць; пыха. Пану Крулеўскаму здавалася, што на яго цяпер пазіpae ўвесь свет, i пышлівасці яго не. было канца. Дрыгва. ПЫШЛІВЫ прым. 1. Фанабэрысты, ганарысты. На працягу ўсяго часу, як людзі ведаюць іх [паноў], яны acmaваліся аднымі i тымі ж: пышлівымі, надзьмутымі, пустымі i жорсткімі. Дарагія землякі! 2. Прытворны, няшчыры. [Мазепа да Марыі:] Ці ж мне, скажы, у мае годы Шукацъ подобное прыгоды — Пышлівых ласк пустых княгінь? Палтава. 3. Раскошны, пышны. Як ветлы погляд гаспадыні, На клумбочках за дзірваном Красуюцъ краскі пад окном, Гарацъ ni14 Зак
5 👁