Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПЫНІЦЦА, ПЫНЯЦЦА незак. 1. Займацца хатнімі, гаспадарчымі справамі. Абыклы час: то выязджаю на кароткі час у горад, то пынюся каля дому. На схіле дзён. Мар 'яна з Аўдоццяй — кухаркі, Пыняліся болъш каля печкі. Адплата. 2. Затрымлівацца. Тым часам ў хаце ўсё гатова, Цяпер за бацькам толькі слова, Бо ён у лесе прыпазніўся, 1 восъ цяпер яьичэ пыніўся. Новая зямля. Пынщца незак. знаходзіцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). пынщь незак. 1. Рабіць што-н. па гаспадарцы, займацца хатнімі справамі. — Чаго ж бо ты цягаўся па надворку? — з ціхай ласкаю i разам з нейкім дакорам сказала маці i пайшла пыніць сваю работу. Чоран. Відаць, даўно гаспадары Збіраюць, складваюць дары I пыняць рупна, адмыслова, Ва ўсім парадак i ахова. На шляхах волі. 2. Стрымліваць, спыняць што-н. Але ў разгар натхнёнай плыні Пачуццяў, вобразаў i слоў Сястра ідзе сюды ізноў I бег лірычных думак пыніць, Чытае спісак з важнай мінай.. На шляхах волі. 3. У выразе: пыніць жывот. Наядацца. Барона гонар свой збаўляе, Ды зноў da сметніка вітае I свой жывот галодны пыніць, На спевы дзюбы не расчыніць. Новая зямля. Пынщь незак. 'рабіць усю хатнюю работу' (Пух. МСММГ, 1970); 'збіраць ягады, грыбы' (Бял. Яўсееў); 'знаходзіцца, праводзіць час' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'выконваць, даглядаць' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); пыненне н. 'стараннае збіранне ягад, грыбоў' (Бял. Яўсееў). ПЫРНІЦА ж. Пырнік. — Зямля запушчана ў васпана; Пакрыта скураю дзірвана. Глядзеце — пырніца якая! — Зямлі вартоўнасць ён зніжае: — Чартапалох буяе дзікі! — Антось звярнуўся да Хадыкі: — А дзе ўжо пырнік завядзецца, Змаганне трудна з ім даецца! Новая зямля. Пырніца ж. пырнік' (Стаўб. Жыв. сл., с. ПО). ПЫСКІ мн., груб. Рот, губы. У зубы ўсунуў [Богут\ папяросу, Ідзе Марыне насустрэч. Ухмылка крывіць яго пыскі, 3 іх чуць не капае алей. Рыбакова хата. Пыск м. 'рот, вусны' {груб.) (Гродз. Цыхун); 'пашча звера' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); пысак м., пыскі мн. морда' (Віл., Зэльв., Паст. СПЗБ); пысы мн. морда' (Чэрв. СПЗБ); 'канец морды з губамі' (Чэрв. Шатэрнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 289  ▶