Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
РАЎЧАВІНА ж. Роў, равок. Агледзеўшы ўсе хвайнякі, Грыбныя мясціны, Груды, раўчавіны, Ідуць у барок грыбнікі. Грыбы. Раўчучок м. 'невялікі ручай' (Воран. Сцяшковіч, 1972); 'круглае паглыбленне на градзе для цыбулі, часнаку' (Чэрв. МСММГ, 1970); раўчок м. раўчук' (Краснап., Мсцісл. Бялькевіч); раўчак м. рэчка', ручай' (Лоеў. Янкова); ровчш м. 'невялікі роў' (Насовіч). РАЧЫ прым. Які мае адносіны да рака; рачыны. Ён [рак] вылезе з нары I смутак свой пакіне, Калі хто давядзе, Што ёсць яшчэ ў вадзе Ці проста абы-дзе Пакутнік яшчэ болъшы, Чый лёс за рачы горшы, — Іначай рак загіне. Раквусач. РВАНЬ ж., зб. Рванае адзенне, абутак i пад. Дадуць яму [Ігнатовічу] старыя недатопкі — ён i на іх знойдзе ахвотніка, прадасць або памяняе на іншую рвань. Стары канакрад. Рваннё н. 'парванае адзенне' (Чав. MACM). РЖОННЕ н. Іржышча. A камандзір — што ён надумаў? На ветры стаўшы, спіскі рве! Па ржонню, па сухой траве Ляцяцъ шматкі nanep для глуму Дажджоў, вятроў, ляцяць без шуму.. На шляхах волі. Ржонне н. іржышча' (Лаг. Шаталава); ржышча н. Чржышча' (Віл., Іўеў., Лях. СПЗБ); ржышчо н. Чржышча' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); ржыско н. сіржышча' (Івац. Жыв. сл., с. 29). Параўн. польск. ńysko ржышча'. РОЖАВЫ прым. Які мае адносіны да ружы; ружавы. Над тваёю магілаю пасадзяцъ рожавы куст.. Песня птушкі. Рожа ж. 'дэкаратыўная расліна з вялікімі яркімі кветкамі' (Гродз. Цыхун); ружа' (Лоеў. Янкова; Гом. НЛГ; Касц. Бялькевіч; Чэрв. Шатэрнік; Насовіч). РОЗАЧКА ж. Тонкая гнуткая галінка; дубчык. [Лабановіч:\ — Покі венік быў звязаны ў адным пуку, сыны зламацъ яго не маглі, a развязалі, — na розачцы паламалі лёгка. На ростанях. Розка ж. розга' (Гом. НЛГ; Чэрв. Шатэрнік; Насовіч). РОЗДАРАЖ ж. Раздарожжа. Oxy цяжка, цяжка ў людзі выйсці I моцна стаць на свае ногі, Бо многа ў свеце вас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 289  ▶