Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПРЫШВАРНАВАЦЬ зак. Прычапіць, прымацаваць. Брычку [хлопцы] прышварнавалі да перадка. У балоце. ПРЫШЧЫЦЦА незак. Пячыся на сонцы, знемагаць ад гарачыні. Блеск га раны слепіць воны, Душна ў лесе i ў палёх. За завядай аж да ноны Зранку прышчыцца Щмох. Пастушок. Прышчыцца незак. 'пячыся, грэцца на вельмі гарачым' (Стаўб. 3 нар. сл., с. 80). ПРЫЯЗДЖАК м. Пра чужога чалавека, які прыбыў, прыехаў адкуль-н.; прыезджы. Ён [афіцэр] будзе тут час некаторы — Няхай прабачыцъ гаспадар: Вайта кладзе на ўсіх цяжар, А мірным людзям ён не вораг, / ад яго не будзе гора, — I прыязджак глядзіць у твар. На шляхах вол i. Прыязджалы прым. прыезджы' (Воран. СПЗБ). ПРЫЯЦЁЛКА ж. Сяброўка. Паклала Мар'яна гасцінец круты Назад у кашолку, Наперад заходзіць, моў, бачце, браты, Сваю прыяцёлку! Адплата. Тут лугам, полем патыхала, А на гваздзі ў таўшчэрным шуле Цапы віселі бы заснули А вілы, граблі i мяцёлкі, Малацьбітовы прыяцёлкі, Каля варот адны стаялі — Таксама працы ўжо чакалі. Новая зямля. Прыяцёлка ж. сяброўка' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. przyjaciołka 'жанчына або дзяўчына, з якою аб'ядноўваюць каго-небудзь пачуцці сяброўства'. ПСЯЛЫТКІ мн., лаянк. Сабачыя ногі. [Адзін;] Пяць соцень, чуеш? Ах, псялыткі! Але дастаць іх труднавата. Суд у лесе. ПУДЛА//. 1. Няўдалы выстрал, промах. [Даніла:] Вось дзе стрэльба! — Паядынку Стаў Даніла выхваляць. — Хай звязаў я лыкам рулю, Але пудла не дала. I глядзі, якую дулю У чмыс зверу паднясла! Сымон-музыка. 2. У выразе: даць пудла. Зрабіць што-н. неабдумана. У настаўнікаў настрой быў зніжаны, асабліва ў Садовіча.. I як далі яны такога пудла! Варту знялі тады, калі яна была найболей патрэбна. На ростанях. Пудло н. 'промах, няўдалы выстрал, які толькі напалохаў птушак або звера' (Насовіч); даць пудла 'моцна пабіць' (Лоеў. Янкова). Параўн. польск. pudło паляўн. 'няўдалы выстрал, промах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваюць, маряна, пудлаіі, пўдла, пўдло
7 👁
 ◀  / 289  ▶