Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
з ног не збіўшы бала гола, Ды наступіў на бот падпанку.. Новая зямля. ПРЫС м. Шост для кіравання плытом. Восъ, здаецца, Лукаш стаіць з прысам на галаве плыта, а Піліп-заднік, яго памочнік, завіхаецца ззаду. Адгукнуўся. Прыс м. 'доўгі шост з гамярэшкай у плытагонаў для адпіхвання ад берага i зняцця з мелі плыта' (Гродз. Нар. сл., с. 257); 'доўгае вясло або жэрдзь' (Лоеў. Янкова); багор' (Віл., Пух. СПЗБ). ПРЫСПЕШЫЦЬ зак. Даняць. Нечым сэрца распацешыць. Нечым дух разварушыцъ, Як часамі боль прыспешыцъ, Голас волі закрычыць... Нявольніцтва. ПРЫТУЛЬНЫ прым. Утульны. За хатай поле начиналась, Дзе жита хораша гайдаласъ, I рос авёс, ячмень i грэчка, — Было прытульнае гняздзечка!.. Новая зямля. Прытульны прым. 'добразычлівы, ветлівы' (Астр. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. przytulny утульны'. ПРЫЎДАТНЫ прым. Вельмі ўдалы; прыўдалы. I ўсё патроху ажывала: На дрэве покаўка таўшчала, Ў сабе лісточак далікатны, Пахучы, свежанькі, прыўдатны На добрым сонцы задавала. Новая зямля. ПРЫХВАЦЩЬ зак. Змацаваць што-н. чым-н. На рэчку човен ён спускае — Няхай сабе тут намакае; А там, управіўшысь з сяўбою, Залье Антосъ яго смалою, Агледзіць i заканапаціць, А дзе i бляхаю прыхваціць. Новая зямля. ПРЫЦЯМЩЬ зак. Убачыць, заўважыць. Прыцяміць [Цімох\, хто кепска абутыу 1 знікне. Засядзе ў куце Ды кроіць ліповыя луты I лапаць сумленна пляце. Адплата. Міхал прыцяміў выпадкова Густы, чырвоны след крываўкі! Новая зямля. Прыцеміць зак. 'прыкмеціць, заўважыць' (Беш. Нар. сл., с. 96); прыцямиць зак. заўважыць' (Насовіч). ПРЫЧХАЦЬ зак. Хутка прыйсці, прыбегчы. Ён кулём, як ліс у норы, За хлявы, ў задворкі... Восъ Алесь прычхаў дадому, Стаў на прыгуменні. Страшна ў хату йсці малому.. Не вытрымаў. Цешча коціцца кулём, Ды прав поле, ды праз жыта Смаліць к дзеду перуном. Прычхала дадому, Засолится, цешча, На зяця старому / верне i плешча.. Зяць. Прычхаць зак. 'ледзь прыйсці' (Лоеў. Янкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 289  ▶