Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
прыданае маладой да маладога' (Верхнядзв. Шаталава; Іван. ДСБ). Параўн. укр. приданы 'вясельныя госці з боку маладой, якія ідуць з ёю ў дом маладога'. ПРЫЗОР м. Догляд, прыгляд. Адным словам, на ўсім быў відзен адбітак дзявочага прызору i акуратнасці. На ростанях. Ці не дзедка з падарожжа Небу скаргу пасылаў За дзіцятка, што марте Без прызору, без бацькоў.. Сымонмузыка. ПРЫКАЗАННЕ н. Наказ. Дае ён [Антось] хлопцам приказание, Хоцъ тыя самі без приказу Ахвотна годзяцца адразу.. Новая зямля. ПРЫКІДА м. i ж. Той, хто прытвараецца, прыкідваецца; прытворшчык. А ён [Лабановіч]... проста — манюка, хітрэц, фарисей, ашуканец, прыкіда, фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... На ростанях. ПРЫКІДЛІВЫ прим. Напускны, прытворны. Волъга Віктараўна з прыкідлівым дакорам глядзіць на суседа i ківае галавою. На ростанях. Прыкідліву прим. Тірыветлівы' (ТС); прикпдливый прим. прытворны' (Насовіч); прыкідны прим, 'ласкавы, прыхільны (пра чалавека)' (Старадарож. Нар. сл., с. 20); прыкщны прим, прыветлівы' (ТС). ПРЫКЛАД м. Абчэсаны кавалак ствала дрэва (часцей дуба) з сучкамі ці камень, якія клаліся на магілу на Палессі. Азірнуўся [Сымонка] — зноў магілы I пахілыя крыжи. А на прыкладзе драўляным Бачыцъ — сівенькі дзядок, Дзед Курила, ў бель убраны, Галаву схіліў набок I ўсё грае, ди так гожа.. Сымон-музыка. Кучкі насыпанай зямлі, абложаныя дзёрнам / каменьчыкамі, паказваюцъ мейсца пахаваных. Сумна скланіліся драўляныя крыжи над гэтымі кучкамі, на каторых ляжацъ приклады з дрэва ці проста камень. Могілкі. При дарозе на кургане Толькі крыжам болей стане, Лішнім прикладам ў нагах. Цяжкі камень сцісне грудзі, I забудуць скора людзі, Чый пакоіцца тут прах. Сялянская доля. Прыклад м. 'надмагільны помнік' (Ганц., Лях. СПЗБ); 'помнік на магіле' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПРЫКЛЫГАЦЦА зак. Марудна ідучы, прыбыць. На трэцю ранічку да дня — Мужчыны трохі i блудзілі, Дорога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 289  ▶