гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам i просторным дваром. На ростанях. Прыбудоўка ж. 'прыбудаванне к дому, хляву' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); прибудовка ж. 'прыбудаваны будынак' (Насовіч).
ПРЫВАБ м. 1. Прывабнасць. Колькі хараства i чароўнага прывабу ў сініх іх далях! На ростанях. 2. Toe, што вабіць, хвалюе. Пазірала яна [;хмурынка], зачароўвала ўсіх Шаўкаруннымі пасмамi кос, Радасцъ, моцны прываб адбіваліся ў іх, I шчаслівым здаваўся іх лёс. Сымон-музыка. Простыл матывы, крыху змякчалыя адлегласцю, хвалявалі молодого настаўніка, як нейкі няясны прываб, i разам з гэтым паглыблялі яго смутны настрой. Там жа. Пріваба ж. 'прываба, прынада' (Краснап. Бялькевіч); приваба ж. прынада' (Насовіч).
ПРЫВАРОТНЫ м. Вартаўнік, брамнік. У жалезнай сцяне брамы адчыніліся дзверцы, таксама жалезныя. Адтуль выглянуў вусаты понуры твар астрожнага прываротнага. На ростанях. Прываротнік м., жарт. вартаўнік' (Мсцісл. Юрчанка, 2002); прываротница ж. вартаўніца' (Насовіч).
ПРЫГУМЕНЬ м. Прыгуменне. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку i выйшаў на прыгуменъ: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек випае на хутар. На ростанях. Васіль на змярканні выйшаў ціхенька з хаты, зайшоў на прыгуменъ, адтуль пералезшы плот, пайшоў загуменнем / выйшаў з другого конца сяла на бераг Нёмана. Нёманаў дар. Пругмёнь, прыгумнік м. прыгуменне' (Дзярж. 3 нар. слоўн., с. 106); пругмёнё н. прыгуменне' (Карэл. 3 нар. леке., с. 161).
ПРЫДАНЫ мн. Вясельныя госці з боку маладой. Вось так натоўпам шлі. прыданы, Спявалі п 'яныя. Мар:яна праз тын глядзела на іх тлум.. Мар'яна-чарніца. Прыданые мн. 'вясельныя госці з боку маладой' (ТС); прыданыя мн. 'удзельнікі вяселля, якія суправаджаюць маладую' (Глыб., Лід., Пух., Старадарож.
СПЗБ; Верхнядзв. Шаталава); прыданкі мн. 'госці ад маладой, якія вязуць
Дадатковыя словы
вйпае, маряна, прйбудовка, прйваба, прыварбтнік, прываротнйца, прыгўмнік
88 👁