гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром. На ростанях. Прыбудоўка ж. 'прыбудаванне к дому, хляву' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); прибудоўка ж. 'прыбудаваны будынак' (Насовіч). ПРЫВАБ м. 1. Прывабнасць. Колькі харaства і чароўнага прывабу ў сініх іх далях! На ростанях. 2. Тое, што вабіць, хвалюе. Пазірала яна [хмурынка], зачароўвала ўсіх Шаўкаруннымі пасмамі кос, Радасць, моцны прываб адбіваліся ў іх, І шчаслівым здаваўся іх лёс. Сымон-музыка. Простыя матывы, крыху змякчалыя адлегласцю, хвалявалі маладога настаўніка, як нейкі няясны прываб, і разам з гэтым паглыблялі яго смутны настрой. Там жа. Пріваба ж. 'прываба, прынада' (Краснап. Бялькевіч); привaба ж. 'прынада' (Насовіч). ПРЫВАРОТНЫ м. Вартаўнік, брамнік. У жалезнай сцяне брамы адчыніліся дзверцы, таксама жалезныя. Адтуль выглянуў вусаты понуры твар астрожнага прываротнага. На ростанях. Прываротнік м., жарт. 'вартаўнік' (Мсцісл. Юрчанка, 2002); прываротница ж. 'вартаўніца' (Насовіч). ПРЫГУМЕНЬ м. Прыгуменне. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек вітае на хутар. На ростанях. Васіль на змярканні выйшаў ціхенька з хаты, зайшоў на прыгумень, адтуль пералезшы плот, пайшоў загуменнем і выйшаў з другога канца сяла на бераг Нёмана. Нёманаў дар. Пругмень, прыгумнік м. 'прыгуменне' (Дзярж. З нар. слоўн., с. 106); пругменё н. 'прыгуменне' (Карэл. З нар. лекс., с. 161). ПРЫДАНЫ мн. Вясельныя госці з боку маладой. Вось так натоўпам шлі прыданы, Спявалі п'яныя. Мар'яна праз тын глядзела на іх тлум.. Мар'яна-чарніца. Прыданые мн. 'вясельныя госці з боку маладой' (ТС); прыданыя мн. 'удзельнікі вяселля, якія суправаджаюць маладую' (Глыб., Лід., Пух., Старадарож. СПЗБ; Верхнядзв. Шаталава); прыданкі мн. 'госці ад маладой, якія вязуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁