с. 114); праўцаком прысл. 'дыбам' (Браг. Нар. словатв., с. 130). ПРАХАПІЦЬ зак. Прабраць за што-н., вылаяць. Хоць бы гарадавы здарыўся — можна было б прахапіць яго, за чым пазірае, чаму дазваляе свінням шпацыраваць па тратуарах! Так і трэба ашуканцу. ПРАЯВІНА ж. Праяўленне. То — спакуса для дурнога, То — праявіна ліхога, Каб забраць каго ў палон. Сымон-музыка. ПРАЯЎКА ж. Прымета, знак. Міхал прыцяміў выпадкова Густы, чырвоны след крываўкі! «Эге, брат, дрэнныя праяўкі: Прыйшла згінота на Міхася!» — Падумаў ён у нейкім страсе.. Новая зямля. ПРОЖАР м. Абжора. І сапраўды, Касперыч залажыў у рот апошні кавалак хлеба і сала, не спяшаючыся пачвакаў, глынуў з выглядам пераможцы і нават засмяяўся. — О, — сказаў ён, — цяпер аж да заўтрашняга можна трываць: Тургай гучна зарагатаў. — Ось прожар, дык прожар! На ростанях. Прожар м. і ж. неадабр. 'абжора' (Шчуч. СПЗБ); 'валлё' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); прожыр м. 'пражора' (ТС); 'абжора' (Пух. МСММГ, 1974); ПРОРАСЦЬ ж. Маладая трава. [Маці:] Ну, дачушка, не лянуйся! Выжань іх [авечак] на прорасць нашу... Пастушка. Прорасць ж. 'раннія ўсходы збожжа' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПРОСТ м. Нешырокая паласа збожжа, занятая жняёй. Жарыць сонца без літосці, Варам пыша ад палёў, Трэцца жыта ў пыл на просце, Зерне сыплецца далоў. Жніўныя песні. ПРОШЛАСЦЬ ж. Мінулае. Пускае сонца ў неба стрэлы, А ён [Дзяжа], затоены, знямелы, Шукае прошласці сляды. На шляхах волі. Прошлы прым. 'прошлы, мінулы' (ТС; Верхнядзв., Дзятл. СПЗБ); 'мінулы' (Чэрв. Шатэрнік); прошлы і (прэшлы) прым. 'мінулы' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. przeszłość 'мінулае'. ПРЫБУДОЎКА ж. Тое, што прыбудавана да асноўнай пабудовы, а таксама іншыя дапаможныя будынкі. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁