прыданае маладой да маладога' (Верхнядзв. Шаталава; Іван.
ДСБ). Параўн. укр. приданы 'вясельныя госці з боку маладой, якія ідуць з ёю ў дом маладога'.
ПРЫЗОР м. Догляд, прыгляд. Адным словам, на ўсім быў відзен адбітак дзявочага прызору і акуратнасці. На ростанях. Ці не дзедка з падарожжа Небу скаргу пасылаў За дзіцятка, што марнее Без прызору, без бацькоў.. Сымон-музыка.
ПРЫКАЗАННЕ н. Наказ. Дае ён [Антось] хлопцам прыказанне, Хоць тыя самі без прыказу Ахвотна годзяцца адразу.. Новая зямля.
ПРЫКІДА м. і ж. Той, хто прытвараецца, прыкідваецца; прытворшчык. А ён [Лабановіч]... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец, прыкіда, фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... На ростанях.
ПРЫКІДЛІВЫ прым. Напускны, прытворны. Вольга Віктараўна з прыкідлівым дакорам глядзіць на суседа і ківае галавою. На ростанях. Прыкідліву прым. 'прыветлівы' (ТС); прикидливый прым. 'прытворны' (Насовіч); прыкідны прым. 'ласкавы, прыхільны (пра чалавека)' (Старадарож. Нар. сл., с. 20); прыкідны прым. 'прыветлівы' (ТС).
ПРЫКЛАД м. Абчэсаны кавалак ствала дрэва (часцей дуба) з сучкамі ці камень, якія клаліся на магілу на Палессі. Азірнуўся [Сымонка] — зноў магілы І пахілыя крыжы. А на прыкладзе драўляным Бачыць — сівенькі дзядок, Дзед Курыла, ў бель убраны, Галаву схіліў набок І ўсё грае, ды так гожа.. Сымон-музыка. Кучкі насыпанай зямлі, абложаныя дзёрнам і каменьчыкамі, паказваюць мейсца пахаваных. Сумна скланіліся драўляныя крыжы над гэтымі кучкамі, на каторых ляжаць прыклады з дрэва ці проста камень. Могілкі. Пры дарозе на кургане Толькі крыжам болей стане, Лішнім прыкладам ў нагах. Цяжкі камень сцісне грудзі, І забудуць скора людзі, Чый пакоіцца тут прах. Сялянская доля.
Прыклад м. 'надмагільны помнік' (Ганц., Лях. СПЗБ); 'помнік на магіле' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
ПРЫКЛЫГАЦЦА зак. Марудна ідучы, прыбыць. На трэцю ранічку да дня — Мужчыны трохі і блудзілі, Дарога
110 👁