Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
АСІГНАТА ж. Квітанцыя на права вывазкі з лесу дроў. Але, як ён выязджаў з двара, жонка, выткнуўшыся з сяней, гаворыцъ да яго: — Зайдзі, Паўлюк, у лясніцтва i вазьмі асігнату, бо скора не будзе чым выпаліць у пены: скінулі ж табе на каморы дровы. Тоўстае палена. АСМАГЛЫ прым. Абветраны, змарнелы. Глядзіць адтуль, знізу, суровы Другі такі ж самы Цімох, Асмаглы, шчацінаю рыжай Заросшы, як дрэва карой. Цімох нагінаецца ніжай, Адбітак разглядвае свой. Адплата. ACMIHA ж. Старая мера аб'ёму сыпучых рэчываў, роўная палове чвэрці ці 1/8 бочкі (каля 105 л). — Ну, то я прышлю, цэлую асміну [грэчкі] прышлю, — сказаў падлоўчы. На ростанях. Асміна ж., ycтap. 'мера вагі ў 3 пуды' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). АСЯРОДЗІШЧА н. Сацыяльна-бытавыя абставіны, у якіх працякае жыццё чалавека; асяроддзе. [Кузьма да Hacці:] Лічачыся з аб'ектыўнымі ўмовамі часу i месца, я гляджу на цябе, як на прадукт дробнаўласніцкага асяродзішча, i покі што не прыдаю вялікага значэння тваім буржуазнамяшчанскім тэндэнцыям.. Адукацыя. АСЯРЭДЗІНА ж. Супольнасць людзей, звязаных агульнасцю прафесіі, заняткаў. У папоўскай асярэдзіне таксама шушукаюцца, зашыўшыся ў свае куткі. На ростанях. ATPAMAHT м. Чарніла. Ён [пан Богут] апусціў пяро ў «атрамант». Рыбакова хата. Аграмант м. чарніла' (Свісл. СПЗБ). Параўн. польск. atrament чарніла'. АТРУСКІ мн., перан. Рэшткі, перажыткі чаго-н. А ты [Наднямонне] над пятамі Варшавы Маладой 3 бядой-нудой Ушчункі зносіш i расправы I цягнеш той жа лёс іржавы... Атрускі, друз сярэднявечча — Пробашч, пан, Шляхецкі стан Узлеглі, душаць табе плечы... Беларусі пад Польшчай. Атрускі мн. 'нацярушаныя каласы, салома' (Паст. СПЗБ); 'абтрускі, дробнае сена, салома' (Мсцісл. Бялькевіч). АХАЎСКІ прым. Вельмі цяжкі, безвыходны, невыносны. [Будан-Рыльскі:] Дык так, гаспада. Становішча, як гаворыцца, ахаўскае, але не безнадзейнае. Вайна вайне. Параўн. руск. аховый 'дрэнны, кепскі'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁
 ◀  / 289  ▶