АХЛУСІЦЬ зак. Абняславіць каго-, што-н.; зганьбіць. Няхай караюцъ там сурова, Каб дух народу загасіць; Хай «ужонд польскі» слова ў слова Бярэ прыклады з Мураўёва, Каб рух спаганіць, ахлусіць. Братам Заходняй Беларусь АЧОСЫ мн.\ НА АЧОСЫ. Напрасткі. [Сымон да дзеда:] — Дзедка, бачыш, унь сядзіба, Па-над лесам хутарок! — На ачосы пойдзем хіба, Ды хутчэй, хутчэй, сынок. Сымон музыка. Направо сцежачка сляпая Вядзе балотцам на ачосы. Новая зямля. АШЧАДА ж. Літасць, памілаванне. Людаедам не будзе ашчады. На пажарышчы. Параўн. руск. пощада 'праяўленне жаласці, спагады, міласэрнасці'. АШЫЯК м. Самае вузкае месца ракі. [Пятрусъ да Грышкі;] Хадзем у ашыяк Щ туды, дзе густа лозы Звесілісь над рэчкай. Спатканне i знаёмства. АШЭСТАК м. Жэрдка пад столлю ў сялянскай хаце, на якую вешалі адзенне. Ёсцъ тут i ашэстак I лучнік пры печы, — Словам, свая хата Селяніна-брата. Сымон-музыка. Ашэстак м. 'жэрдка пад столлю хаты, на якую вешаюць адзенне' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). Б БАБКА ж. Страказа. У траве між чаратоў — Колькі розных матылёў, Бабак сініх i чырвоных: Ix сукеначкі ў фалъбонах.. Рак-вусач. Бабка ж. страказа' (Гродз. Цыхун; Зэльв. Шаталава; Кам. ДСБ; Чэрв. Шатэрнік; Круп. МСММГ, 1970; Касц. Бялькевіч); матылёк' (ТС); бабачка ж. страказа' (Пух. СЦБ). Параўн. укр. бабка страказа'. БАГНА ж., БАГНО н. 1. Глыбокае месца. Калона ўжо блізка, гудзе бранявік, На мост набягае, Ускочыў i — брык. Сталёвая глыба Нырае на дно, I следам другая — Бабух у багно. Засада. 2. перан. Неабсяжныя прасторы, бязмежнасць. А на захадзе, як сажа, Хмары цёмныя ўстаюць, I варуишцца клубы ix, Як жывыя, I сівыя, Нібы головы на шыях Нейкіх волатаў дзіўных 3 багна неба насланых.. Сымонмузыка. А ноч ціхутка; ў багне цёмнай Пустэлі страшнай i
14 👁