Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
АКАНЧАЛЬНА прысл. Канчаткова. Давай, брат, думацъ хоцъ сягоння Ці так ці сяк, каб дацъ параду I к аднаму ужо прыйсці ладу Раз назаусёды, аканчалъна. Новая зямля. Параўн. руск. окончательно 'канчаткова, беспаваротна'. АЛЬТАНКА ж. Невялікая пабудова з дошак, пригодная для жылля. Дзедава альтанка Зроблена з аполкаў, Чыста ў ёй i светла; Печ, як маці, ветла. Сымон-музыка. Альтанка ж. 'альтанка; мезанін' (Каспяровіч-БРС). АНТАЛЯЖЫКІ мн. Карункі. I якіх убораў толькі На паненках ні было! Анталяжыкі ў дзве ролькі... Сымон-музыка. Анталяжы мн. карункі' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); анталяжы, антыляжы мн. карункі' (Валож. МСММГ, 1970; Валож., Чэрв. СЦБ, 1970); антылярыкі мн. 'брыжы, карункі (на адзенні)' (Гродз. Цыхун); антуляжы мн. карункі' (Зэльв. Сцяцко). Параўн. франц. entoilage 'палатняная падшыўка'. АПАЧЫНА ж. Прыстасаванне для кіравання плытом. А Лукашу ў гэты момант снілася, што яго плыт крута заламала ў бераг. «Дам казла! Дам казла!» — думав ў сне Лукаш i кідае апачыну, хапаецца за прыс. Адгукнуўся. Апачына ж. 'рулявое вясло на плыце' (Іўеў. СПЗБ); 'прыстасаванне для кіравання плытом' (Навагр. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); 'кармавое вясло' (Лоеў. Янкова). АРАБОК м. Рабчык. Свішча тонка арабок, Там варкуе галубок. Міхасёвы прыгоды. ACABIK м. Падасінавік. Па дарозе нашим хлопцам naпадаліся ўсякія грыбы: казлякі, асавікі, лісіцы, сыраежкі i другія. У грыбах. Асавік м. падасінавік' (Уздз. МСММГ, 1974; Гродз. Цыхун; Уздз. СЦБ); асовік м. падасінавік' (Шчуч. 3 нар. сл., c. 38; Старадарож. СПЗБ); асавяк м. падасінавік' (Карэл. Hap. лекс., c. 156); асавік, асавяк м. падасінавік' (Карэл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); асінавік м. падасінавік' (Лельч. Жыв. сл., c. 214). АСЕСЦА зак. Перастаць пераязджаць з месца на месца, спыніцца на пастаянна, асесціся. Іх [мужыкоў\ твары cyp 'ёзны, i важны іх міны, Ды вырвецца часам тут крык: — Отоy брат, раўніна! i вокам не скінеш, А глеба, глядзі, — як тварог! Што за зямелька, брат! Купіш — не згінеш, Асесца б тут госпад памог. Агляд зямлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 289  ▶