Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
якая мае пляскатую форму. I Кондрат яму [Базылю] у лад Зачынае хвацка, Аж халат, рад не рад, Ідзе ўперад, назад, Як i ишпка-пляцка. Ігрышча. Пляцка ж. пернік' (Астр., Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. placek 'салодкі кандытарскі выраб пэўнай формы з рознымі смакавымі дабаўкамі'. ПОКАЎКА ж. Зародак парастка; пупышка. На дрэве покаўка таўшнала, Ў сабе лісточак далікатны, Пахучы, свежанькі, прыўдатны На добрым сонцы гадавала. Новая зямля. Покаўка ж. пупышка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ПОМСТНІК м. Той, хто помсціць, мсцівец. Колькі іх, адданых помстнікаў за крыўды i здзекі над народам! 3 прамовы. Пометы прым. помслівы' (TC); пымстывый прым. мсцівы' (Кам. Жыв. нар. сл., c. 49). ПОСТРЫЖАНЬ м. Прыстасаванне для лоўлі шчупакоў. / дзядзька быў рыбак выдатны, Хоць больш урыўкавы, прыватны, Але лавіў такі нямала, I дзядзьку ў рыбе шанцавала. Бывала, пострыжні прыправіць, На шчупакоў нясе i ставіць. Глядзіш — о, добрая мінута! — Шнур з вілак cnyшчан, палка ўгнута, Схапіў жыўца шчупак i свішча, Дастаў — у два локці шчупачышча! Новая зямля. Посторожэнь м. 'кароткая вуда на шчупака' (TC). ПРАБЕГЛЫ прым. Хітры; спрытны. Мікітка жыў на свеце мала, Ды перадумаў шмат чаго I разважаў разумна, стала — Прабеглы хлопец, ого-го! Адплата. Прабеглы прым. 'бывалы, вопытны' (Стаўб. МСММГ, 1974); пробеглы прым. 'дзейсны, пранырлівы, рызыкоўны' (TC). Параўн. польск. przebiegły сякі не дасць сябе ашукаць; хітры, лоўкі', przebiegłość хітрасць'. ПРАВАДЫ мн. Апошні дзень Каляд. Навуку хлопцы прыпыняюцъ, У іх — развязаныя рукі: Да «правадоў» няма навукі. Новая зямля. Правады мн. 'назва рэлігійнага свята вадохрышча (6 студзеня) у католікаў' (Валож. Жыв. сл., c. 51). ПРАВЕ прысл. Амаль. Праве штодзень запісваліся яны [эсдэк i анархіст] у кантору астрога, каб закрапіцца ў дваранскім памяшканні. Цені мінулага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 289  ▶