ПЛЕНБЕЖЫ мн. Палонныя, бежанцы (заўвага Якуба Коласа адносна значэння ў аўтарскім рукапісе). Ужо даўно чуткі сярод бежанцаў ходзяцъ, што Куршчына стаіць на чарзе, што ўжо эталоны збіраюць, рэгістрацыі ў «пленбежы» розныя вядуцца. Туды, на Нёман! ПЛЕШКА ж. Кукарда на шапцы паліцэйскага. Развялося стражнікоў, Як якой жывёлы, Ад іх плешак i шнуроў Чырванеюцъ сёлы. Канстытуцыя.
ПЛЫННЫ прым. Плаўны. Вецер бегам несупынным Гоніць хвалі срэбрам плынным, Шоўкам сцеле на загоны, А я толькі б 'ю наклоны На мяжы траве-кудзелъцы, Ветру, гонцу i зямелъцы. Рак-вусач. Параўн. польск. płynny 'пра рух, асобныя фазы якога мякка, плаўна пераходзяць адна ў другую', укр. плинний 'які плаўна рухаецца, перамяшчаецца'.
ПЛЫТКІ прым. Чуць пакаты. Панура стаіць адзінокая хата над балотцам, а пры ёй той жа нізенькі з плыткаю дзіраваю стрэшкаю хлевушок, шчылъна прытуліўшыся да хаткі. Хатка над балотцам.
ПЛЮХОТА ж. Дрэннае, дажджлівае надвор'е, слота. А той вецер дзікім сектам Дзъме па полі.. Урцілае жоўтым лктам Мае шоўкі, мае руні Ды халодных хмар насуне. Золкасць, зыркасць i плюхота, Безлюдзь, смутак, адзінота. Рак-вусач. Плюхота ж. 'макрота, гразь' (TC); плюхота, плюхта, плюта ж. 'дождж ca снегам' (Івац., Малар.
ДСБ); плюханіна ж. плюхота' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); плюхата ж. 'кепскае надвор'е, слота, плюхота' (Шчуч. Hap. лекс., c. 44); плюхота' (Навагр. Hap. словатв., c. 46).
ПЛЯСТРЫ мн. Соты ў вуллі. Зяавіў [Кондрат] пчалу i адкідае, Даўжнік павольненька вымае. — Ах вы, гультайкі! плястры голы, Хоць вы даўно старыя пчолы... Новая зямля. Плястры мн. 'рамкі з сотамі мёду' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'штучныя соты' (Гродз.
СПЗБ).
ПЛЯЦКА ж. 1. Пляскаты кандытарскі выраб; коржык. I дзядзька майстар быў на штукі, I быў механік на ўсе рукі: I дудку скруціць вам, i стрэлку, I нарысуе, нават, елку, — Такую выштукуе цацку; A ў Свержань пойдзе — купіць пляцку. Новая зямля. 2. Пра мужчынскую шапку
Дадатковыя словы
надворе
29 👁