Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Пераносіца ж. пераноссе' (Навагр. Жыв. нар. сл., c. 112). ПЕРАПАДАННЕ н. Toe, што дастанецца, перападзе на чыю-н. долю. I Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў. Крупы, мукі, сала таксама перапала. A наперадзе гэта перападанне абяцае стаць яшчэ болей шчодрым. Дрыгва. Перападаць незак. даставацца' (Чэрв. Шатэрнік); перепадацьца незак. 'атрымліваць выпадкова нажыву, даход' (Насовіч). ПЕРАПУДА ж. Вельмі моцны спалох; перапуд. 3 немым крыкам перапуды Хлопчык кінуўся туды. — Га! ага! Ты-га, паскуда!Людзі, воўк! Ооды! сюды! Сымон-музыка. Перэпуд м. перапуд' (TC). ПЕРАПУДЗЩЦА зак. Перапужацца, спалохацца. Сэрца маткі не ўтрывала: — Хлопец з страху пабялеў, Перапудзіўся не мала, За дзенъ гэты пастарэў. Сымон-музыка. Перапудзіцца зак. перапужацца' (Пух. СПЗБ); пудзіцца незак. палохацца' (Паст., Чэрв. СПЗБ; ТС); перапудзіць зак. перапалохаць' (Гл. Янкоўскі, 1960). ПЕРАСЕК м. Месца, дзе перасякаюцца дарогі; перакрыжаванне. Трошкі вышэй, у тым пункце, дзе крынічка, дабегшы да даліны, рабіла паваротак управа, перасякаліся дзве дарогі: на Загор'е i на Трасцянку. На гэтым перасеку дарог i быў «святы калодзеж». На прасторах жыцця. Тут мужык працуе, Чорны ўвесь як сажа. Крыж на перасеках Аб пакуце кажа. Дарога. ПЕРАХОДКІ мн. Неаднаразовыя пераходы з аднаго месца ў другое. Акуньчык спрытна страпятнуўся, Мянёкзавала ўзварухнуўся, Яшчэ мянёк ды пара плотак. Ну, вось табе i заработок! А там яшчэ ёсцъ загародкі... Не дармы, не, іх [Анпгося i Костуся] пераходкі! Новая зямля. ШЛЬЧАК м. Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Папалуднаваўшы, за работу ўзяўся дзед / пільчак з трыма «керанкамі» скінуў. Царскія грошы. Пільчак м. 'пінжак з саматканага сукна' (Стаўб. Нар. сл., с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре, перапў, перапўдзіцца, перэпўд, пўдзіц
7 👁
 ◀  / 289  ▶