Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ПЕРАЛЁТНІК м. Пералёт (лекавая расліна). У лесе цётка гаварыла, для якой надобы належыцъ якая зёлка, ад якой хваробы ці запалення якога памагае тая ці другая трава, i пазнаёміла Юрку з рознымі краскамі: пералётнікам, гарлянкай, румянкам.. Сірата Юрка. Пералётнік м. 'пералёт (трава ад пярэпалаху)' (Лід., Навагр. СПЗБ); адуванчык' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); гарычка' (Віл. МСММГ, 1974); пералёт м. 'белая канюшына' (Карэл. Жыв. нар. сл., c. 72). ПЕРАЛОГ м. Поле, якое доўга не апрацоўвалася. Modica ўзару пералог той, А на пералозе... Я насею мае слёзы, Ды шчырыя слёзы. Чыгрыне, Чыгрыне... Пералог м. 'луг сярод поля або сярод лесу' (Пух. Шатэрнік); 'поле, якое ніколі не апрацоўвалася' (Смал. МСММГ, 1970); пералох м. ялавіна' (Віл., Стаўб. СПЗБ). ПЕРАМОТ м. 1. Памылка пры пераплятанні чаго-н. Гэта ўсё роўна, што кош плясці: як заенуу абручы ды спіцы ўставіў, тады толькі перакладай дубцы, не рабі адно перамотаў. Драматург i лірычны паэт. 2. Што-н. пераблытанае. А ніці ж усе ў перамоце, На кожнай з іх петлі, вузлы, Нібы на закручаным дроце. Адплата. 3. перан. Якая-н. няяснасць, што-н. незразумелае; блытаніна. Ды хіба выказацъ іх [думкі] можна?Хіба іх знішчыш перамот? Рыбакова хата. У гэтым прыкрым перамоце Пачуццяў, уражанняў i дум Надзённы нікне клопат, шум. На шляхах волі. Перамот м. 'памылка пры снаванні красён' (Бярэз., Верхнядзв., Іўеў., Лях., Паст., Пух., Чэрв. СПЗБ); 'памылка пры снаванні, якая заключаецца ў пропуску чарговага калочка пры накладванні асновьГ (Карэл. Шаталава); 'няправільна леглая ў аснове нітка' (Мсцісл. Жыв. сл., с. 235); 'памылка пры снаванні красён ці матанні маткоў' (Краснап., Чэрык. Бялькевіч); перамота ж. 'памылка пры снаванні' (Віл., Докш., Пух., Смал., Стаўб., Уздз. МСММГ, 1970); 'памылка пры снаванні пражьГ (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); перэмота ж. 'памылка пры снаванні кроснаў' (ТС); перамотка ж. 'памылка, дапушчаная ў час снавання асновы' (Гродз. Цыхун). ПЕРАНОСІЦА ж. Пераноссе. Схапіў тады Гарошак сваю даўбешку ды як чахнуў змея па пераносіцы, дык той увесь юхаю заліўся. Гарошак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 289  ▶