шыць зямлю. Сілы маловато, а перакапаць бы зямлю на neравал ды навазіць у канаўкі гразі з алешніку, напэўна зямля паправілася б, i расло б тут збожжа, як лес. На ростанях. Параўн. укр. перевал 'глыбокае аранне, пры якім верхні пласт зямлі перамяшчаецца на месца ніжняга'. ПЕРАВУЛАК м. Завулак. Мінут праз колькі з перавулка На свет ён [дзядзька Антось] выбіўся, дзе гулка Нясліся зноў страшэнна зыкі.. Новая зямля. Параўн. руск. переулок завулак'. ПЕРАДДЗЕННЕ н. Пярэдадне. Нягледзячы на moe, што сёння было пераддзенне Новага года i ў грубку палажылі дроў болей, у хатцы ўсё ж такі было холадна. Над Новы год. ПЕРАДЛЯКАЦЬ зак. Перакідацца, перабіцца; сяк-так пражыць. Перажыў, прагараваў, Век свой перадлякаў, — Чорт яго тут бедаваў, Чорт яго i плакаў! Смех. ПЕРАДПАКОЙЧЫК м. Калідор. Ён [Лабановіч] адчыняе наўперад дзверы ў сваю кватэру, каб відней было, бо ў перадпакойчыку цёмна, i ўпускае настаўніцу. На ростанях. Параўн. польск. przedpokoj 'памяшканне, якое знаходзіцца непасрэдна за ўваходнымі дзвярамі'. ПЕРАЗАПЭЎНІЦЬ зак. 3 вялікай надзейнасцю запэўніць каго-н. у чым-н. [Лабановіч да Саханюка:] Аднак, калі пайшло ўжо на рызыку, магу вас не толькі запэўніць, але i перазапэўніць, што вы адгэтуль не возъмеце ні аднюсенькага зярнятка. На ростанях. ПЕРАКАЧАЦЦА зак. 3 цяжкасцю перабыць, пражыць пэўны час. Тут ужо горача. Як перакачаемся лета, не ведаю. 3 пісьма. ПЕРАКІДАЦЬ зак. 3 цяжкасцю, як-небудзь пражыць пэўны час; пракідацца. Грош завёўся ў дзеда ў латах — Запамог Сымон яму Так па дворах i па хатах Перакідалі зіму. Сымон-музыка. Перакідацца незак. перабівацца' (Лоеў. Янкова). ПЕРАКРЭСТАК м. Перакрыжаванне. На кожным перакрэстку вуліц стаялi высокія крыжы, павязаныя хвартушкамі з чырвонаю стужкаю. Палеская вёска. Перакрэстак м. 'перакрыжаванне дарог' (Смарг. Шаталава); перэкрэсток м. перакрыжаванне' (ТС; Лоеў. Янкова); перакростак м. скрыжаванне' (Чэрв. СПЗБ
7 👁