Паядынка ж. 'аднаствольная паляўнічая стрэльба' (Воран. Сцяшковіч, 1972). ПАЯСОК м., памянш.-ласк. Стан, паясніца. Вобразн. Апусціўшы нізка Тонкі паясок, Ные сірацінка, плача каласок. Плача, uimo дарэмна Тут расце ў глушы.. Жытні колас. ПЕЛЯНА ж. Toe, што пакрывае сабой што-н.; заслона. Мутным поглядам дзяўчына Пазірае на сцяну; Ёй eap 'яцтва павуціна Густа сцеле пеляну. Сымон-музыка. ПЕПІНКА ж. Гатунак яблыкаў...выводзяць новыя гатункі пшаніц, падымаюць сады, што востра пахнуць пепінкай i антонаўкай.. Трыццаць савецкіх год. Пёпенка, пёпелька ж. 'пепінка (сорт яблыкаў)' (TC). ПЕРАБОРКА ж. Перагародка. Ёмкая дзервяная nepaборка адгароджвала пакойчык з другога боку кухні. Угары, пасярэдзіне пераборкі, было зроблена акенца. Адшчапенец. Пераборка ж. перагародка' (Барыс. СПЗБ; Рас. Шаталава; Мсцісл. Бялькевіч); 'дашчатая сценка ' (Зэльв. Сцяшковіч, 1983); переборка ж. 'перагародка з дошак' (Насовіч). ПЕРАВАЛ1 м. 1. Перашкода на шляху воднага патоку. Быстрая вада, шырока выліўшыся з берагоўу несла лодку ўніз na плыні. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілаю i кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягацъ на ўсю змогу на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў. На ростанях. 2. Бурны паток вады. Але надышла навальніца i паддала Азярку сілы, yce дзедавы ўмацаванні былі знесены, i яго самога нанесла в ад a.. Пазіраючы, як куляўся стары Дзед у грозных перавалах вады, Азярко сказала: — Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі i можа мецъ сілу i права. Супраць вады. 3. Ручай. Засценне — хутарок прыўдалы, Стаіць на рэчачцы Стружку, Як бы ў зялёным кажушку. Вакол вясёлыя прагалы, Дзе ўвесну звоняцъ перавалы, Дубовы гай на беражку.. На шляхах волі. Як схадзіў жа снег з узгоркаў I гулі патокі, Вербы сцішанай гаворкай Іх віталі крокі. А як грымнулі імкліва 3 лесу перавалы, Вербы слухалі пужліва Голас іх навалы. Там жа. Перавал м. вадаспад' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). ПЕРАВАЛ2 м.: ПЕРАКАПАЦЬ НА ПЕРАВАЛ. Ускапаць такім чынам, каб верхні пласт зямлі аказаўся ўнізе. Ён [Лабановіч] пачаў меркаваць, як бы можна было палеп13 Зак
8 👁