ПАШВОРЫЦЦА зак. Перагледзець што-н., пакапацца ў чым-н. Жандарскі ротмістр усё гэта перагледзеў, вахмістр з гарадавымі пашворыліся ў рэдакцыі. На ростанях. Шворыты незак. 'хадзіць з пэўнай мэтай так, як патрабуе абавязак, рэгулярна, не зважаючы на цяжкасці' (Драг. 3 нар. слоўн., c. 152).
ПАШМАТАВАЦЬ зак. Падраць, паразрываць на шматкі. Да кніэісак тут усе сышліся, I разважанні пачаліся. «Начаткі» доўга разглядалі, Як іх «каты» пашматавалі. Новая зямля. Пашматаць зак. пашкуматаць' (TC); пашматкаваць зак. парваць' (Карэл. Сцяшковіч, 1983).
ПАШУТКАВАЦЬ зак. Пажартаваць. А так чалавек ён [пан падлоўчы] не кепскі. I пагаварыць любіць, i пашуткуе, i пасмяецца. На ростанях. Пашуткаваць зак. пажартаваць' (ТС).
ПАШЧЭНКА ж. Сківіца. [Солдат:] Сядзщъ на фабрыцы рабочы Там, у тылу, i дні i ночы Ды робіць гэтае дабро Табе ў пашчэнку, у рабро — На фронт, нябосъ, i ён не хоча.. На шляхах волі. Пашчэнка ж. сківіца' (Стаўб. Жыв. сл., с.
ПО; Малар.
ДСБ); пашчэнка, пашчанка, пашчэмка, пашчэнька ж. сківіца' (Астр., Бар., Брасл., Гродз., Дзятл., Мает., Смарг., Шчуч.
СПЗБ); пашчэмкі мн., пашчэмак м. сківіцы' (Гродз. Цыхун); пашчомка, пашчэнка ж. сківіца' (Ваўк., Воран., Навагр. Сцяшковіч, 1972); пашчэмак м. сківіца' (Маладз.
МСММГ, 1974); пашчэнга ж. сківіца' (Карэл. 3 нар. слоўн., с. 92); пащека ж. 'сківіца, асабліва ніжняя' (Насовіч).
ПАШЫБАЦЬ незак. Ахопліваць, апаноўваць, авалодваць. [Лабановіч:] Накруціш свае нервы так, што пачынае цябе жудасць пашыбаць. На ростанях. Нарэшце яго [Амяльяна) пашыбае злосць. У тыле ў Дзянікіна. Ён [Сымон] не плача, не ўздыхае, I яго не пашыбае Ані жаласцъ, ані страх. Сымон-музыка.
ПАШЫБЦІ гл.
ПАДШЫБЩПАЯДЫНКА ж. Аднаствольная паляўнічая стрэльба. Стрэлъба-паядынка I труба-старынка, Спрытна, выгінаста, Зроблена з лясіны. Сымон-музыка
45 👁