Пахлёбка ж. поліўка' (Лях. СПЗБ); похлебаць зак. пасёрбаць' (ТС). Параўн. руск. похлёбка 'суп, запраўлены мукой, крупамі або бульбай'. ПАХОДНЯ ж. Ваенны наступ, паход. Страх, трывога ў панскім сэрцы: Вецер дзъме ўсходні, — I рыхтуюцъ крыважэрцы На усход паходні. Польскім катам. Параўн. польск. pochodnia факел'. ПАЦЁПВАЮЧЫСЯ дзеепрысл. Уздрыгваючы. Дзе-нідзе ў пол i на межах стаялi адзінокія грушы i сіратліва махалі сваімі голымі галінамі, пацёпваючыся, як пажылыя кабеты, на холадзе. Тоўстае палена. ПАЦЁРКІ мн. Пацеркі. A ноч ціхутка; ў багне цёмнай Пустэлі страшнаŭ i бязмоўнай Гараць дрыготна, ззяюць зоркі, Як найдарожшыя пацёркі, То паасобку, то гурткамі, То брыльянцістымі радкамі. Новая зямля. Пацеркі, пацёркі мн. 'пацеркі, бусы' (TC); пацёрка ж., пацёркі мн. 'пацеркі, каралі' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. paciorki 'пацеркі, каралі'. ПАЦІКАВАЦЦА зак. Паглядзець. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі 'фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал. — Што ж? Ваша воля! A пацікуйцеся: тут блізка; Зямля, бы ў мацеры калыска, На відавоку, пад рукамі.. Новая зямля. ПАЧУТАК м. Пачуццё, адчуванне. Пачутак востры нейкай страты Навёў на прапаршчыка сум, Як улілася Галя ў тлум, Апошні раз кіўнуўшы «брату». На шляхах волі. Пачутак м. 'пачуццё, настрой' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); почуванне н. адчуванне' (Насовіч). ПАШАНОТА ж. Пашана. Жычу ўсім усяго добрага. 3 пашанотай. Якуб Колас. 3 пісьма. Пашанота ж. 'пашана, догляд' (Дзярж. Hap. сл., c. 39), 'павага, догляд' (Слон. Нар. сл., с. 36); пошанованне н. 'шанаванне, пашана' (Насовіч). ПАШАНЦЩЬ зак. Пашанцаваць. Толькі ж тут не пашанціла, Як ён [Дамянік] лістом ёй [Ганне] ні слаў, Як рука вус ні круціла, Як вачыма ні ўскідаў. Сымон-музыка. Пашанцщь зак. пашанцаваць' (Карэл. СПЗБ; Касц. Бялькевіч); шанциць незак., пошанциць зак. 'шанцаваць, пашанцаваць' (Насовіч
Дадатковыя словы
пачўтак, пошанцйць, шанцйць
15 👁