ПАХАДЖЭНЕЦ м. Выхадзец з пэўнай мясцовасці. 3 вясны 1906 года, пасля таго калі ў школах скончыліся работы, у Мікалаеўшчыну паз'язджалася многа настаўнікаў, пахаджэнцаў з гэтага сяла. Васемнаццатая гадавіна.
ПАХВАЛЁНЫ прым. у знач. наз. Прывітанне пры ўваходзе ў жылое памяшканне. Вайішлі ў хату дзед з Симонам, Чэсцъ далі гаспадаром, Старасвецкім «пахвалёным» Прывіталі гэты дом. Новая зямля.
ПАХІБКА ж. Недагляд, памылка, хіба. Паны склада юць чамаданы, Лубкі-каробкі, дзе схаваны Паненак рознил припасы Для завівання, для падкрасы, Каб трохі зменшыць перашкоды, Пахібкі матухны-прыроды. Новая зямля. Параўн. укр. похыбка 'памылка, недагляд у чым-н.' ПАХІЛАК м. Нябога, бядак. Гляджу — твар знаёмы. Прыгледзеўся — так: Пазнаў я яго па каптане. Ды гэты ж пахілак, худзенькі вахлак — Нябожчык наш, бацъка твой, пане!!! Даняў. Ўсю гэту ноч ёнспаў пагана, A колькі думак праплыло, То аднаму Бабру вядома, Ды тым пахілкамбедаком, Хто, як Бабёр, не мае дома, Не мае ў людзі выйсці ў чом. 3 астрога на волю.
ПАХІЛЫ прим., перан. Няшчасны. Стари, паедзены чарвямі, На бок пахілены вятрамі, Глядзеў хлеў гэты cmaрычынай, Пахілай доляй жабрачынай.. Новая зямля. Похі'лы прим, пахілы', 'сагнуты, слабы, хваравіты' (TC); пахілый прим, 'пахілы, сагнуты' (Мсцісл. Бялькевіч); похилый прим, 'згоролены, сагнуты' (Насовіч).
ПАХІНУЦЦА зак. Пакасіцца, нахіліцца ў адзін бок. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые.. Дзе над Нёманам старая Нахінулась хата, Дзе так многа пилу ўлетку, Дзе пяскоў багата. Хмары. Пахінуцца зак. нагнуцца' (Чэрв. Шатэрнік); похинацьца незак. 'нахіляцца ў адзін бок' (Насовіч).
ПАХІНУЦЬ зак. Схіліць, апусціць уніз. Скончыў хлопчик казку-гора I галоўку пахінуў, Зноў Сымонку, як учорсі, Нейкі смутак агарнуў. Сымон-музыка. Пахінуць зак. нагнуць' (Чэрв. Шатэрнік; Насовіч).
ПАХЛЁБКА ж. Поліўка; зацірка. Яны [здраднікі] ўзялі курс на немца, звязалі свой лёс з лёсам разбойніцкай немчуры i за чачавічную пахлёбку прадалі сваё сумленне. Здраднікі
Дадатковыя словы
згорблены, пазязджалася, пахінўцца, пахінўць, похй, похілы, хйлый
47 👁